Бурса (горад)
Бурса (турэцк.: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацвёрты па велічыні ў Турцыі пасля Стамбула, Анкары і Ізміра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.
Горад
Бурса
Bursa
| ||||||||||||||||||||||||||||||
З 395 па 1326 горад належаў Візантыйскай імперыі, у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць Асманскай імперыі. У 1326—1365 — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам 1920 акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы 1922, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы FIAT і Renault, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Bosch і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з’яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).
Галерэя Правіць
-
Муніцыпалітэт
-
Выгляд горада з вышыні птушынага палёту
-
Вуліца Рэспублікі
-
Мост Іргандзі
-
Музей Атацюрка
-
Замак Бурсы
-
Доўгі базар
-
Мінарэт Вялікай мячэці Бурсы
-
Статуя Атацюрка
Гл. таксама Правіць
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бурса (горад)