Сен-Луі (Сенегал)

горад у Сенегале

Сен-Луі (фр.: Saint-Louis) — горад у Сенегале. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Сен-Луі.

Горад
Сен-Луі
Saint-Louis
Краіна
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Вышыня цэнтра
22 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
176 000 чалавек (2005)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Сен-Луі на карце Сенегала
Сен-Луі (Сенегал) (Сенегал)
Сен-Луі (Сенегал)
Сен-Луі (Сенегал) (Сенегал)
Сен-Луі (Сенегал)

Горад знаходзіцца на востраве ў вусці ракі Сенегал, каля мяжы з Маўрытаніяй. Заснаваны ў 1659[1] годзе ў якасці апорнага пункта французскіх калоній у Афрыцы. Да 1902 г. сталіца французскай калоніі Сенегал. У XVII—XVIII стст. горад з'яўляўся важным цэнтрам афра-еўрапейскага гандлю, у тым ліку, рабамі па рацэ Сенегал. Да канца XIX стагоддзя Сен-Луі з'яўляўся буйнейшым буйнейшым горадам на заходнім узбярэжжы Афрыкі[1].

Аўтамабільнай дарогай і чыгункай горад злучаны з Дакарам. У Сен-Луі дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, швейнай і паліграфічнай прамысловасці.

Традыцыйная забудова, нягледзячы на трухлявасць, захоўвае налёт маляўнічасці. Насельніцтва горада ў 1981 годзе налічвала каля 114 000[1] чал. Гістарычная і культурная сталіца Сенегала. Горад уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Міжнародныя адносіны

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Гарады-партнёры

правіць

Зноскі

  1. а б в Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл.

Літаратура

правіць
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі

правіць