Іван Фаміч Хруцкі

беларуска-польска-рускі мастак

Iван Фаміч Хру́цкі (польск.: Jan Chrucki; 8 лютага (27 студзеня) 1810, м. Ула, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер Бешанковіцкі раён — 13 студзеня (1 студзеня) 1885, маёнтак Захарнічы (каля Полацка), Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер Віцебская вобласць) — мастак, які дзейнічаў на тэрыторыі Расійскай Імперыі. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе[1].

Іван Фаміч Хруцкі
Фатаграфія
Аўтапартрэт (1884)
Дата нараджэння 27 студзеня (8 лютага) 1810(1810-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) студзеня 1885(1885-01-13) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства  Расійская імперыя
Грамадзянства
Жонка Ганна з Бямбноўскіх[d]
Дзеці Іосіф Іванавіч Хруцкі[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Вучоба Імператарская Акадэмія Мастацтваў (Санкт-Пецярбург)
Мастацкі кірунак салонна-акадэмічны кірунак
Заступнікі Іосіф Сямашка
Уплыў А. Р. Варнек і М. Н. Вараб'ёў
Уплыў на Вацлаў Аляксандравіч Бубноўскі
Узнагароды Вялікі сярэбраны медаль ІАМ (1836)
Малы залаты медаль ІАМ (1838)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Іван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Беларус[2][3]. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэя, па сканчэнні якога паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, дзе вучыўся 9 гадоў. Малады мастак быў залічаны вольным слухачом па класу партрэтнага і ландшафтнага жывапісу. Ён таксама пачаў браць урокі жывапісу ў Джорджа Доу (1781—1829), англійскага жывапісца, які працаваў у 1818—1828 гадах у Расіі.[4]

 
Партрэт невядомай аўтарства І. Хруцкага на паштовай марцы Беларусі

Мастак неаднаразова атрымліваў медалі Акадэміі, а таксама быў узнагароджаны залатым гадзіннікам ад цара Мікалая I. У 1839 годзе І. Хруцкі стаў акадэмікам Акадэміі мастацтваў, пасля чаго вярнуўся на радзіму. З 1845 года жыў і працаваў у сваім маёнтку Захарнічы.

У сваёй творчасці аддаваў перавагу нацюрмортам. Мастацкі стыль І. Хруцкага хутка займеў шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў, што паспрыяла развіццю нацюрморта ў Расійскай імперыі. Таксама І. Хруцкі з’яўляўся майстрам партрэта, асабліва шмат партрэтаў напісаў у сталыя гады. Тады ж у творчасці мастака пачынаецца перыяд рэлігійных твораў.

Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах (цяпер Полацкі раён Віцебскай вобл.). Праваруч магілы Івана Хруцкага пахаваныя ягоная жонка Ганна з Бубноўскіх, сын Восіп Іванавіч, унучка Алена, і таксама мастачка праўнучка Ядвіга Аляксандраўна Мацяеўская.

Нацыянальнасць

правіць

Нацыянальнасць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасці ад крыніцы, як беларуская[5], польская[6] або руская. Прычынай з’яўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спецыфічнасць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасці, беларус па месцы нараджэння, канчаткова сфарміраваўся ў плыні рускай акадэмічнай школы[7]. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым землякам, адначасова падкреслівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры не толькі Беларусі[8]. Таксама Беларуская энцыклапедыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасць звязаная з мастакім жыццём Беларусі і Расіі[9]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як рускага мастака, аднак без разтлумачэння, ці справа ў нацыянальнасці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[10].

Сям’я

правіць

У 1845 годзе ажаніўся з Ганна з Бямбноўскіх (1822-?), дачкой уладальніка суседняга фальварка Навагуршчына Ксаверыя Бямбноўскага, капітана арміі Касцюшкі, і Аляксандры з Цыбульскіх. Жонка Хруцкага паводле адной версіі выяўлена мастаком на палатне «Партрэт невядомай» (1830-я). Ганна Ксавер’еўна перажыла мужа на некалькі гадоў, але пэўны год яе смерці невядомы.

Крыніцы

правіць
  1. Людміла Вакар. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага // Віцебск
  2. Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.
  3. Ivan Khrutsky (анг.) Архівавана 2 чэрвеня 2012.
  4. http://artmuseum.by/ru/vyst/virt/k-200-letiyu-i.f.-xruczkogo
  5. Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.
  6. Jan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture
  7. Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) (ros.). Krossword-Kafie.
  8. Год Івана Хруцкага
  9. Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
  10. Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 633.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: — канец ХVIII — пач. ХХ ст. — Мн., 1989. — С. 76-82.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Вакар Л. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага / Л. Вакар // Мастацтва. — 2000. — № 11. — С. 30-34.
  • Панышына І. Творы І. Ф. Хруцкага ў Польшчы / І. Панышына // Мастацтва. — 2000. — № 2. — С. 20-22.
  • Шапашнікава А. «Майстар па жывапісе садавіны і гародніны» Пра творчасць Івана Хруцкага / А. Шапашнікава // Роднае слова. — 2000. — № 2. — С. 89-91.
  • Кузнецов С. О. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия. Л., 1990. С.82-99.
    • Kuznecow. S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1-2. S.49-67.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 133. — 496 с. — 8 000 экз. (На белрус. мове)
  • Знаменитые русские художники: Биографический справочник. — СПб.: Азбука, 2000. — 400 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6
  • Белы, А. Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі // Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 32-35. ISBN 2617—2305
  • Кузнецов С. О. Гимн «тихой жизни» Ивана Хруцкого. Искусство как (только) часть человеческого бытия // Гимн «тихой жизни» Ивана Хруцкого. Каталог выставки. Составитель А. Кондорф. — М., 2024. С. 119—231.