Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава

(Пасля перасылкі з А. Шапашнікава)

Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава — беларускі мастацтвазнавец.

Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Пачала працу ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР у аддзеле прапаганды (цяпер аддзел навукова-асветніцкай працы), дзе рыхтавала экскурсіі, лекцыі. У музеі ў той час адсутнічаў аддзел захоўвання, быў толькі адзін галоўны захавальнік. У 1976 годзе дырэктарка музея Алена Аладава і намесніца па навуцы Ірына Паньшына дамагліся стварэння адзінак захавальнікаў. Алена Шапашнікава стала першай такой захавальніцай, прыняла калекцыі рускага жыпавісу, рускай графікі, замежнага жывапісу, замежнай графікі, скульптуры і старажытнабеларускага мастацтва. Пасля пашырэння штата некаторыя калекцыі былі перададзены іншым захавальнікам. Пры музеі быў арганізаваны лекторый выхаднога дня, дзе Шапашнікава чытала шмат лекцыі пераважна па эпосе Адраджэння, рускім мастацтве (асабліва пейзажы)[1].

Вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Пасля распаду СССР у музей паступіла шмат рускага іканапісу, затрыманага на мяжы, гэтую калекцыю Шапашнікава захоўвае дагэтуль (2023)[1].

Выкладала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Цяпер піша рэцэнзіі на дыпломныя, творчыя працы студэнтаў мастацкіх ВНУ, займаецца напісаннем невялікіх манаграфій пра мастакоў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года, член Міжнароднага камітэта музеяў (ICOM).

Зноскі