Ірына Мікалаеўна Паньшына

беларускі мастацтвазнавец
(Пасля перасылкі з Ірына Паньшына)

Ірына Мікалаеўна Паньшына (25 красавіка 1929, Усцюжна, Валагодская вобласць12 верасня 2010) — беларускі мастацтвазнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995).

Ірына Мікалаеўна Паньшына
Дата нараджэння 25 красавіка 1929(1929-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 2010(2010-09-12) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Ленінградскага ўніверсітэта ў 1952 сем гадоў працавала ў Дзяржаўным Рускім музеі, а з 1959-га, па запрашэнні дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Алены Аладавай, пераехала ў Мінск і была супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 1960 года стала намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, і ў гэтай якасці працавала да 2000 года.

Пры непасрэдным удзеле Паньшынай былі створаны філіялы НММ РБ — Музей народнага беларускага мастацтва ў Раўбічах (1979), мемарыяльны Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве (1982), Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя» ў Мінску (2000) і Мемарыяльны музей-майстэрня народнага мастака З. І. Азгура (1998).

5 лістапада 2009 года ў рамках святкавання 70-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Ірыны Паньшынай «Что в имени тебе моем?» [1]

Зноскі

Літаратура правіць