2009 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2009 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіцьI квартал
правіць- 22 студзеня — 24 лютага: выстаўка «Пульс планеты», на якой былі прадстаўлены творы народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі (1933—1997). Выстаўка прымеркавана да 75-годдзя з дня нараджэння творцы, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[1]
- 25 студзеня — 3 сакавіка: персанальная выстаўка графічных аркушаў Ларысы Журавовіч, прымеркаваная да Года роднай зямлі, якім быў названы 2009 год, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 29 студзеня — 22 лютага: выстаўка «Арт-крок — 2008», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 17 лютага — 15 сакавіка: выстаўка плакатаў «Лацінаамерыканская рэвалюцыя», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[2]
- 23 лютага: адкрыццё выстаўкі «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі[3]
-
Фератрон. Маці Божая з прадстаячымі святымі, XVIII ст.
-
Георгіус. Спас Уседзяржыцель
-
Георгіус. Маці Божая Адзігітрыя, 1678
- 24 лютага — 23 сакавіка: Гісторыка-мастацкая выстаўка «Эмерык фон Гутэн-Чапскі. На фоне эпохі»: да 180-годдзя з дня нараджэння графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага. Праект «Жыццё — Радзіме, гонар — нікому», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[4]
- 25 лютага — 16 сакавіка: выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Генадзя Шутава «Прадмет. Час. Чалавек», якая прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння і 50-годдзю творчай дзейнасці вядомага мастака-графіка, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 25 лютага — 16 сакавіка: выстаўка Уладзіміра Хадаровіча «З рукатворных крыніц», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[5]
- 27 лютага — 16 сакавіка: выстаўка Валянціна Савіцкага «Радзіма мая дарагая…», да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
II квартал
правіць- 3 сакавіка — 16 красавіка: выставачны праект «АбВаяцельнае мастацтва», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 4 сакавіка — 7 красавіка: выстаўка Мікалая Ісаёнка «Пяшчота Зямлі беларускай», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 1 красавіка — 4 мая: выстаўка «Мікалай Гогаль і яго героі ў творчасці мастакоў XX стагоддзя», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння класіка сусветнай літаратуры, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 21 красавіка: адкрыццё інтэрактыўнага мастацкага праекта «Сеанс-2», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[6]
- 22 красавіка: адкрыццё мастацкай выстаўкі «Дарогамі Тараса Шаўчэнкі», прымеркаванай да 195-годдзя з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, галерэя «Панарама», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[7]
- 12 мая: адкрыццё гісторыка-культурнага праекта «Скарбы роднага краю: Ашмяншчына», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[8]
- 16 мая — 15 чэрвеня: фотавыстаўка Вадзіма Качана «Людзі Егіпта», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 3 чэрвеня — 24 чэрвеня: рэспубліканская мастацкая выстаўка аголенай натуры «Сад Венеры», Палац Мастацтва, Мінск[9]
- 5 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі «Гродзеншчынай зачараваныя». На ёй былі прадстаўлены разьба па дрэве, ткацтва і набіванка — творы вядомых майстроў народнай творчасці Гродзеншчыны — Міколы Скляра, Алены і Яўгена Шунейкаў, Музей беларускага народнага мастацтва, Раўбічы[10]
- 9 чэрвеня: адкрыццё II Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 13 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі Ліліі Нішчык «Міфы Беларусі», замкавы комплекс «Мір»
- 25 чэрвеня — 27 ліпеня: выстаўка «Вобраз іранскай жанчыны», арганізаванай пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
III квартал
правіць- 1 ліпеня — 1 верасня: сумесны выставачны праект Беларусі і Расіі «Палітра памяці», прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 30 ліпеня: адкрыццё выстаўкі італьянскай графікі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 14 жніўня: адкрыццё фотавыстаўкі «Крок насустрач»: да Міжнароднага дня бяздомных жывёл, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 25 жніўня: адкрыццё міжнароднага фестывалю «Дах-9», Палац Мастацтва, Мінск[11]
- 2 верасня — 5 кастрычніка: выстаўка «Жывапіс разца. Сюжэты і вобразы Рафаэля ў гравюры», якая прадстаўляе творы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прыватнага збору, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 17 верасня: выстаўка «Заходняя Беларусь у мастацтве», прысвечаная 70-годдзю ўз’яднання беларускага народа ў адзіную дзяржаву, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[12]
- 17 верасня: выстаўка скульптуры на VIII Нацыянальнам фестывалі архітэктуры «Мінск-2009», выставачны павільён «Белэкспа», Мінск[13]
- 22 верасня: сустрэча з мастаком Андрэем Задорыным, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[14]
IV квартал
правіць- 8 кастрычніка — адкрыццё галерэі «Ў», актыўнай арт-пляцоўцы для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва, Мінск
- 8 кастрычніка — 20 лістапада: I Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва «Terra Nova», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 9 кастрычніка — 2 лістапада: выстаўка «Польскае выяўленчае мастацтва другой паловы XVIII — першай паловы XX стагоддзяў» з калекцыі НММ РБ, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[15]
-
Альфрэд Веруш-Кавальскі «Галалёдзіца»
-
Юзаф Рапацкі «Краявід з млынам»
-
Юзаф II Брадоўскі «Жанравая сцэна»
-
Баляслаў Ян Чадакоўскі «Партрэт невядомай»
-
Гравюра XVII стагоддзя
- 16 кастрычніка — 7 снежня: выстаўка скульптуры Андрэя Вераб’ёва «Паміж Небам і Зямлей», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 21 кастрычніка — 22 лістапада: выстаўка жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Тоўсціка «Падарожжа па мінулым стагоддзі», прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[16]
- 1 лістапада — 20 лістапада: выстаўка «Філасофія мас. Беларускі неа-поп», галерэя сучаснага мастацтва «Ў»[17]
- 5 лістапада: 70-годдзе з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, прэзентацыя кнігі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, былога намесніка дырэктара музея па навуцы Ірыны Паньшынай «Что в имени тебе моем?» [18]
- 6 лістапада — 14 снежня: выстаўка «З першых збораў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР 1939—1941 гадоў»[19]
-
Дабравешчанне, XVIII ст.
-
Раство Маці Божай, каля 1700
-
Міхась Філіповіч «Жанчына ў намітцы», 1928
-
Ісак Левітан «Восень», 1889
- 25 лістапада — 12 студзеня: выстаўка «Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 3 снежня — 15 студзеня 2010: выстаўка «Дзмітрый Малаткоў. Маэстра эстампа», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[20]
- 8 снежня — 12 студзеня: выстаўка «Арт-крок — 2009», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- «Нататнік», персанальная выстаўка графікі Андрэя Скіцёва, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[21]
- «ДАХ—9», міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
- «I Трыенале тэкстылю», Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
- 53 Венецыянская біенале, беларускі павільён, мастак Артур Клінаў, Венецыя, Італія
З’явіліся
правіць- 30 мая — помнік князю Андрэю ў Полацку. Скульптар — Ігар Голубеў[22]
- 26 ліпеня — помнік Тысячагоддзя Брэста. Скульптар — Аляксей Паўлючук, архітэктар — Аляксей Андрэюк
- 5 верасня — помнік Францішку Багушэвічу ў Смаргоні. Скульптары — Л. Гумілеўскі і С. Гумілеўскі, архітэктар — Я. Мядзько[23]
Памерлі
правіць- 21 лютага — Алег Махнюк (нар. 1969), беларускі мастак і скульптар, з 1944 жыў у ЗША, штат Нью-Джэрсі[24]
- 26 сакавіка — Алег Белавусаў (нар. 1945), беларускі мастак-аніматар, рэжысёр, журналіст
- 15 жніўня — Яўгенія Ліс (нар. 1 кастрычніка 1956), беларускі беларускі мастак — жывапісец і графік
- 29 кастрычніка — Анатоль Зайцаў (нар. 1939), беларускі мастак-графік
Галерэя жывапісу
правіць-
«Аблокі плывуць над палямі і азёрамі», палатно, алей, 50 х 70 см
-
«Легендарнае возера Свіцязь», палатно, алей, 34 х 103 см
-
«Лета ў росквіце. Мар’іна», кардон, алей, 28.5 х 49 см
-
«У вячэрніх промнях», палатно, алей, 33 х 46 см
-
«Грыбное лета», палатно, алей, 20 х 22 см
-
«На кухонным стале», палатно, алей, 33 х 45 см.
-
«Крызіс у Раі»—1. Фотапрынт, алей, 50,5 х 75 см.
-
Ігар Цішын «Крызіс у Раі»—3. Фотапрынт, алей, 50,5 х 75 см
Марта Шматава
правіць-
«Краявід», палатно, алей, 85 х 75 см
-
«Чаканне», палатно, алей, 80 x 100 см
-
«Час адпачынку», палатно, алей, 100 х 100 см
Галерэя скульптуры
правіць-
Максім Пятруль, «О» 2009, дрэва, сталь (фрагмент)
-
Ігар Голубеў, помнік Андрэю Полацкаму
Мастацкія капэрты
правіць-
Казімір Лышчынскі. 375 гадоў з дня нараджэння. Мастак — Мікола Рыжы
-
Мастак — Мікола Рыжы
-
Дзень беларускага пісьменства ў Смаргоні. Мастак — Яўген Сіманенка
-
Мастак — Тамара Стасевіч
Крыніцы
правіць- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Пульс планеты»
- ↑ Выставка плакатов «Латиноамериканская революция» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Artmuseum.by. Алтарны жывапіс Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў
- ↑ Историко-художественная выставка «Эмерик фон Гуттен-Чапский. На фоне эпохи» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «З рукатворных крыніц»
- ↑ Интерактивный художественный проект «Сеанс-2» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Художественная выставка «Дорогами Тараса Шевченко» (руск.) Архівавана 8 ліпеня 2013.
- ↑ Историко-культурный проект «Скарбы роднага краю: Ашмяншчына» (руск.) Архівавана 18 ліпеня 2013.
- ↑ Выставка «Сады Венеры» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ ArtMuseum.by. Адкрыццё выстаўкі «Гродзеншчынай зачараваныя»
- ↑ Международный фестиваль «Дах-9» (руск.) Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Заходняя Беларусь вачыма мастакоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2019.
- ↑ Павел Войницкий. VIII Национальный фестиваль архитектуры «Минск-2009» (руск.)
- ↑ ArtMuseum.by. Сустрэча з мастаком А. Г. Задорыным
- ↑ Artmuseum.by. Польскае выяўленчае мастацтва другой паловы XVIII — першай паловы XX стагоддзяў Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Падарожжа па мінулым стагоддзі»
- ↑ Contemporary Belarus. Філасофія мас. Беларускі неа-поп.
- ↑ Artmuseum.by. 70-годдзе з дня заснавання
- ↑ Artmuseum.by. З першых збораў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР 1939—1941 гадоў(недаступная спасылка)
- ↑ Artmuseum.by. Дзмітрый Малаткоў. Маэстра эстампа.
- ↑ Прэс-рэліз аб адкрыцці выстаўкі «Каханне ды інш.»
- ↑ Помнікі славутым палачанам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2017. Праверана 4 ліпеня 2015.
- ↑ Помнік Ф. Багушэвічу ў Смаргоні(недаступная спасылка)
- ↑ Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Вянок памяці — Алег Махнюк (ЗША)