Мікалай Іосіфавіч Ісаёнак
Мікалай Іосіфавіч Ісаёнак (нар. 21 сакавіка 1947, в. Чарневічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі жывапісец. Скончыў у 1973 годзе Мінскае мастацкае вучылішча.
Мікалай Іосіфавіч Ісаёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | бытавы жанр, пейзаж, партрэт і нацюрморт |
Вучоба |
Творчасць
правіцьПрацуе ў бытавым, пейзажным, партрэтным жанрах, нацюрморце. Сярод твораў: «Хлябы» (1976), «Памяці бацькі» і «У азёрным краі» (1978), «Песня аб маёй зямлі» (1979), «Адна», «Гусоўскаму прысвячаецца», «Нацюрморт з рэшатам», «Зімовы нацюрморт» (усе 1980), «Лён Беларусі», «На роднай зямлі. Памяць», «Салдаткі. Адраджэнне» (усе 1981), «Беларускі краявід» і «Касьба» (1982), «Браслаўскія прасторы» і «Восеньскія дажджы» (1984), серыя «Алеі», «Дарога да храма», «Сад мастака», «Гладышы», «Яблынька майго дзяцінства» (усе 1990-я гг.), «Калядны марозік» (1996).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).