Помнік Тысячагоддзя Брэста
Помнік Тысячагоддзя Брэста — помнік у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай. Прысвечаны тысячагоддзю Брэста. Адкрыты 26 ліпеня 2009 года у старой частцы горада за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада. Аўтары архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук.
Помнік | |
Помнік Тысячагоддзя Брэста | |
---|---|
52°05′34″ пн. ш. 23°41′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Аляксей Паўлючук |
Архітэктар | Аляксей Анатольевіч Андрэюк |
Дата заснавання | 26 ліпеня 2009 |
Дата пабудовы | 2009 год |
Агульная вышыня 15 метраў. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, маці). Усе фігуры размешчаны пад покрывам Анёла-ахоўніка[2].
У красавіку 2011 года быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім знайшлі адлюстраванне 6 гістарычных сюжэтаў: паданне пра заснаванне горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай Бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года, асваенне космасу. Адліўка з бронзы ажыццёўлена ААТ «Ліцейны двор» (Мінская вобласць).
Кур’ёзы
правіцьУ тэкстах 12 бронзавых дошак помніка дапушчана каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак, напрыклад, 70 разоў напісана «у» замест «ў» пасля галосных. У жніўні 2009 года каля помніка адбыўся флэшмоб «Ў — памятаем» на якім усклалі кветкі і запалілі свечкі літары «ў». Дошкі са шматлікімі памылкамі былі накіраваны на экспертызу ў НАН Беларусі, пасля якой на працягу двух тыдняў памылкі былі выпраўленыя.[3][4]
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Малявская, Елена. Почему Ангел смотрит на запад? . Брестская газета (31 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 15 снежня 2019.
- ↑ Памылкі на помніку 1000-годдзю Берасця выправяць толькі ўвосень
- ↑ Флэш-моб «Ў — памятаем»
Спасылкі
правіць- артыкул «Историческая память в граните и бронзе» на сайце Беларускага саюза архітэктараў Архівавана 12 чэрвеня 2011.
- артыкул у газеце «Вячэрні Брэст» ад 06.04.2011 «З „Пагоняй“ на сцягу, з гербам на шчыце»Архівавана 22 красавіка 2011.
- фота помніка
- iнфармацыя ў газеце «Вячэрні Брэст» ад 31.04.2009 Архівавана 26 красавіка 2012.