Максім Міхайлавіч Пятруль

Максім Міхайлавіч Пятруль (16 снежня 1977, Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер.

Максім Міхайлавіч Пятруль
Дата нараджэння 16 снежня 1977(1977-12-16) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Маці Людміла Іванаўна Пятруль
Род дзейнасці скульптар, дызайнер
Жанр
Вучоба
Вядомыя працы «Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета (2008)[1]
«Фантан Перамогі», Мінск
«Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска
«Птушкі», экалагічны парк разьбярства Шысіхе, Шуаньян, Чаньчунь (Кітай)
«Тай Цзы», Так Гуан парк, Куньмін (Кітай)
Elephantus, Парк міжнароднай скульптуры, Фучжоу (Кітай)
Уплыў Леанід Давідзенка,
Уладзімір Жбанаў,
Леанід Левін
Член у
Узнагароды Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва,
Медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай),
Медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»)[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

1989—1993 — Рэспубліканскі ліцэй выяўленчага мастацтва імя І. В. Ахрэмчыка, выкладчыкі Л. М. Паўлава, Л. Р. Давідзенка.

1993—1997 — Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава, аддзяленне скульптуры, выкладчык — Уладзімір Жбанаў.

2010—2015 — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, факультэт Тэорыі і практык сучаснага мастацтва.

Член Беларускага саюза дызайнераў (2004), член Беларускага саюза мастакоў (2005).

Творчасць правіць

З'яўляецца мастаком сучаснага светапогляду, для якога творчае пераасэнсаванне і спазнанне свету — правакацыйная гульня, дыялог з гледачом. Выкарыстоўваючы выразныя алегарычныя прыёмы, скульптар ператварае мастацкі працэс у стварэнне і распрацоўку прынцыпова новага пластычнага аб’екта, новай формы. Аўтар імкнецца да семантычнай кадзіроўкі твораў, што выяўляецца ў неардынарных рашэннях.

Прынцыпы канцэптуальнага мастацтва ў творчасці мастака трансфармуюцца ў пэўную скульптурную форму, якая нібы існуе паралельна рэальнасці. Па сутнасці, яго творы – гэта ўвасабленне паняццяў і катэгорый, якія для гледача — сэнсавы рэбус, загадка. Творы скульптара ўспрымаюцца і як фармальны знак, і як сюррэалістычны аб’ект, і як мастацкі сімвал.

З 1997 з'яўляецца актыўным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак, конкурсаў, сімпозіумаў, стварае візуальнае мастацтва для грамадскіх прастор, выступае з дакладамі на канферэнцыях і ў вышэйшых навучальных установах. Яго працы незвычайныя як па форме, так і па змесце, маюць асаблівы філасофскі сэнс і незвычайную метафарычнасць. Таксама актыўна ўдзельнічае ў развіцці міжнародных культурных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Яго скульптурныя творы ўсталяваны ў кітайскіх гарадах Фучжоу, Куньмін, Чанчунь[3].

Супрацоўніцтва з мінскім метрапалітэнам правіць

Максім Пятруль з'яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцый мінскага метрапалітэна Грушаўкі і Малінаўкі, спраектаваных архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На гэтых станцыя ажыццяўляецца ўкараненне твораў мастацтва М. Петруля, а самі станцыі набываюць экспазіцыйную функцыю, становячыся выставачнымі пляцоўкамі, альтэрнатыўнымі традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўнай задачай твораў з'яўляецца не столькі дэкаратыўная функцыя, колькі рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе ў якасці завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор» [4].

Узнагароды правіць

З'яўляецца лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва, мае медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай), медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»). За стварэнне мемарыяла — помніка ахвярам Мінскага гета (архітэктар Леанід Левін) па вуліцы Сухой у Мінску атрымаў медаль і дыплом Першай ступені XIV Нацыянальнага конкурсу архітэктуры ў намінацыі «Манументальная скульптура ў гарадскім асяроддзі».

Творы аўтара знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Райнольда Вюрта Кунцельзау ў Германіі, Музеі алімпійскага мастацтва ў Пекіне, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музее сучаснага выяўленчага мастацтва, у музеях, галерэях, прыватных калекцыях і грамадскіх прасторах Беларусі, Расіі, Літвы, Нідэрландаў, Германіі, Кітая і ЗША[5].

Скульптурныя кампазіцыі ў Мінску правіць

  • «Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета, 2008 (архітэктар — Л. М. Левін)
  • «Фантан Перамогі»
  • «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска
  • «Дом Багдановіча»[6]

Выстаўкі правіць

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дарога на ўсход - мой шлях да сябе / Максім Пятруль; гутарылі Лырыса Міхневіч, Марына Капілава // Мастацтва. 2008. N 12. С. 46-49

Спасылкі правіць