Давыд
Давы́д (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.
Давыд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: דָּוִד | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іевасфей[d] | ||||||
Пераемнік | Саламон | ||||||
Нараджэнне |
1039 да н.э.[1] ці невядома |
||||||
Смерць |
969 да н.э.[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | дом Давіда[d] | ||||||
Бацька | Есей[d][3] | ||||||
Маці | Нацэвет[d][4] | ||||||
Жонка | Вірсавія, Авігея[d], Эгла[d][5][6], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d] і Суламіта | ||||||
Дзеці | Саламон[7], Авесалом[8], Кілеаб[d][8], Фамар[d], Нафан[d][7], Адонія[d][9], Амнон[d][10], Івхар[d][11], Ерымот[d], Ітрэам[d][12][13], Шэфатыя[d][9], Хазана[d], Собаб[d] і Эліяда[d] | ||||||
Веравызнанне | Яхвізм[d] | ||||||
Дзейнасць | пастух, суверэн, паэт, leader, інструменталіст | ||||||
![]() |
Паводле Старога запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад праследаванняў Саула ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[14].
Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саула і яго сыноў Давыд быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян)[14].
Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Іегавы (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давыд толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі[14].
У яўрэйскім фальклоры Давыд паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў[14].
Зноскі
- ↑ http://www.timelineindex.com/content/view/3041
- ↑ http://www.poemhunter.com/king-david-of-israel/
- ↑ 22 // Кніга Руф
- ↑ Bavli Bava Batra — С. 91a.
- ↑ ספר שמואל
- ↑ группа авторов Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем — СПб.: Брокгауз — Ефрон.
- ↑ 7,0 7,1 14 // ספר שמואל
- ↑ 8,0 8,1 3 // ספר שמואל
- ↑ 9,0 9,1 4 // ספר שמואל
- ↑ 2 // ספר שמואל
- ↑ 15 // ספר שמואל
- ↑ Никифор (Бажанов) Иефераам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск II — М.: 1892. — С. 86.
- ↑ 5 // ספר שמואל
- ↑ 14,0 14,1 14,2 14,3 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 128—129. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 128—129. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
СпасылкіПравіць
- Артыкул «Давыд» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі