Кніга Руф
Кніга Руф (іўр.: שמגילת רות Мэгілат Рут — «Скрутак Рут»; лац.: Liber Ruth; стар.-грэч.: Ρουθ) — 31-я частка Танаха, 5-я кніга Ктувім, кніга Старога Запавету Бібліі.
Кніга Руф (שמגילת רות) | |
---|---|
«Жніво». Тытульны ліст «Кнігі Руф». Гравюра на дрэве. З пражскай Бібліі Ф. Скарыны. 1517-19. | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (Танах): | Шыр га-Шырым |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Суддзяў |
Наступная: | Першая кніга Царстваў |
![]() |
У «Кнізе Руф» падрабязна выкладзена гісторыя жыцця галоўнай гераіні кнігі, Руф. «Кніга Руф» — гэта свайго роду букалічная аповесць, якая яркімі фарбамі малюе патрыярхальны побыт таго часу. Апавяданне пра тое, як бедная Руф збірала каласы на жніве багатага Воаза, як апошні, звярнуўшы на яе ўвагу, загадаў рабочым пабольш пакідаць недажатых каласоў, як, па савеце свякрухі, Руф сарамліва прад’явіла свае роднасныя правы на Воаза і як апошні перад старэйшынамі горада пацвердзіў сваё права на яе, выкладзена з непараўнальнай прастатой і шчырасцю.
Біблія Францыска СкарыныПравіць
Кніга «Руф» выдання Ф. Скарыны захавалася да нашага часу ў 8 асобніках. На тытульным аркушы гэтай кнігі Бібліі змешчана арыгінальная тлумачальная гравюра: «Руф, прабаба царя Давыдова, подбирает класы за женци». Перад тэкстам твора пададзена застаўка з кнігі «Ісус Навін», якая часта паўтараецца ў іншых кнігах, выдадзеных Скарынам.[1]
ПеракладыПравіць
- Кніга Руф (Скарына)
- Кніга Рут у перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Руціна ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Рут у перакладзе Леаніда Галяка
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 169.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Руф