Вядучы навуковы супрацоўнік

Вядучы навуковы супрацоўнік — пасада ў навуковых, навукова-даследчых, навукова-практычных і вышэйшых навучальных установах. У пасадовай іерархіі знаходзіцца вышэй старшага навуковага супрацоўніка і ніжэй галоўнага навуковага супрацоўніка.

Кваліфікацыйныя патрабаванні правіць

Навуковая ступень доктара або кандыдата навук, наяўнасць навуковых прац ці аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, а таксама рэалізаваных на практыцы буйных праектаў і распрацовак.

Службовыя абавязкі правіць

Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва правядзеннем даследаванняў па асобных праблемах (тэмах, заданнях) навукі і тэхнікі і ўзначальвае групу занятых імі работнікаў або з'яўляецца адказным выканаўцам асобных заданняў навукова-тэхнічных праграм (праектаў). Распрацоўвае навукова-тэхнічныя рашэнні па найбольш складаных праблемах, метады правядзення даследаванняў і распрацовак, выбірае неабходныя для гэтага сродкі. Абгрунтоўвае напрамкі новых даследаванняў і распрацовак і метады іх выканання, уносіць прапановы для ўключэння ў планы навукова-даследчых работ. Арганізуе складанне праграмы работ, каардынуе дзейнасць іншых выканаўцаў пры сумесным іх выкананні з іншымі ўстановамі (арганізацыямі), абагульняе атрыманыя вынікі. Вызначае сферу прымянення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак і арганізуе практычную рэалізацыю гэтых вынікаў. Ажыццяўляе падрыхтоўку навуковых кадраў і ўдзельнічае ў павышэнні іх кваліфікацыі.

Павінен ведаць: навуковыя праблемы ў адпаведнай галіне ведаў, навукі і тэхнікі, напрамкі развіцця галін эканомікі, кіруючыя і метадычныя дакументы і матэрыялы, айчынныя і замежныя дасягненні па гэтых праблемах; найноўшыя метады, сродкі і практыку планавання, арганізацыі, правядзення і ўкаранення навуковых даследаванняў і распрацовак (ацэнкі, патэнтна-інфармацыйнага забеспячэння, выпуску навукова-тэхнічнай дакументацыі і г.д.); эканоміку адпаведнай галіны, арганізацыю працы і кіравання, асновы працоўнага заканадаўства, правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Літаратура правіць

  • Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых, занятых у навукова-даследчых установах, канструктарскіх, тэхналагічных, праектных і пошукавых арганізацыях» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 49 ад 28.03.2002 г.