Ян Тысевіч

мастак

Ян Тысевіч[1] (польск.: Jan Tysiewicz; з 1840 года ўжываў толькі псеўданім), сапраўднае імя Уладзіслаў Невяровіч (польск.: Władysław Niewiarowicz; 16 (28) мая 1814[2], фальварак Марцыбелішкі Ігуменскага павета[3] — 16 студзеня 1891, Парыж) — беларускі[2] жывапісец і ілюстратар.

Ян Тысевіч
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Уладзіслаў Невяровіч
Дата нараджэння 16 (28) мая 1814
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1891(1891-01-16) (76 гадоў)
Месца смерці
Бацька Яўхім Невяровіч[d]
Маці Тэкля з Немаршанскіх[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Ян Рустэм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я правіць

  • Бацька — Яўхім (Ёахім) Невяровіч[2], суддзя Вілейскага павета[крыніца?].
  • Маці — Тэкля з Немаршанскіх. Нарадзілася ў 1785 годзе ў сям’і Юзафа Немаршанскага і Кацярыны Шышкі. Ейныя бацькі ажаніліся ў 1769 годзе. Па нараджэнні мела імя Марыя Тэкля Клара[2].
  • Сястра — Вінцэнта Сідалія Феліцыяна (нар. 20 сакавіка (1 красавіка) 1814 года, Марцыбелішкі)[2]. Ажанілася з Юзафатам Свідам (1802—?) суўладальнікам маёнтка Краснага ў Мінскай губерні, потым уладальнікам Багданава. Сідалія жыла яшчэ ў 1890 годзе як удава ў Багданаве. Мела дачку, таксама Сідалію, якая перадала ў Віленскі музей акварэль-аўтапартрэт мастака і ілюстрацыі да выданняў Адама Міцкевіча[крыніца?].

Бацькі ажаніліся ў Лошыцы 1 (13) траўня 1810 года[2]. У 1731 годзе гэтая вёска была набытая ад Прушынскіх продкам маці мастака[2].

Меў сына Мікалая[2].

Біяграфія правіць

 
Аўтапартрэт. 1842

Ахрышчаны адной вадой 16 (28) траўня 1814 года у Марцыбелішках (Смілавіцкая парахвія). Хрост быў закончаны толькі 18 (30) жніўня 1818 года ў Смілавіцкім касцёле як Уладзіслаў Рох Мечыслаў[2].

У 1830 годзе навучаўся ў Віленскім універсітэце жывапісу ў Яна Рустэма. Браў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, у 1832 годзе асуджаны вайсковым судом на смерць, потым прысуд змянілі вайсковай службай[2]. Але, адпраўлены ў віленскую лякарню, Уладзіслаў Невяровіч абмінуў долю салдата і ўцёк на Галічыну. Там яму даў прытулак стары шляхціч, які нядаўна страціў сына і, праз падабенства Невяровіча да яго, схаваў уцекача і выдаў яго за сына. Так Уладзіслаў Невяровіч стаў выкарыстоўваць псеўданім Ян Тысевіч[2]. Некалькі гадоў жыў у Львове, зарабляў агародніцтвам і настаўніцтвам[2].

Знайшоўшы людзей, якія б аплацілі яму навучанне, у лістападзе 1838 года[2] Тысевіч паступіў у Венскую мастацкую акадэмію. Там вучыўся малюнку, потым атрымаўся дазвол вучыцца жывапісу, тамсама вучыў анатомію, французскую і нямецкую мову. Дадаткова год наведваў майстэрню Фрыдрыха фон Амерлінга і, з яго дазволу, капіяваў некаторыя ягоныя творы[2]. Вядома, што Ян Тысевіч таксама жадаў наведаць майстэрню акварэлі Морыца Дафінгера, але ці наведаў ён звестак няма[2]. Паводле даследчыцы Ларысы Купчынскай, мастак вучыўся па 12 гадзінаў пяць дзён на тыдзень[2]. Шмат ён маляваў дадаткова, вялікую ўвагу надаваў капіяванню італьянскіх майстроў Рафаэля Санці і Гвіда Рэні[2]. Паводле ўмоваўсваіх мецэнатаў, Ян Тысевіч абавязваўся апісваць працэс навучаньня, а таксама дасылаць свае творы ў фонды львоўскай Нацыянальнай бібліятэкі імя Асалінскіх. Такім парадкам многія студэнцкія працы Тысевіча сёння захоўваюцца ў Нацыянальнай навуковай бібліятэцы В. Стэфаніка (Львоў)[2]. Па атрыманні адукацыі Тысевіч таксама ладзіў выставы сваіх твораў у кніжні Асалінскіх. У 1843 годзе кіраўніцтва ўстановы замовіла ў мастака копію партэрта Франца I, што мастак выканаў паспяхова[2].

 
Марыя Магдаліна ў раскаянні

У 1842 годзе мастак, натхнёны карцінай фон Амерлінга «Маладя жанчыназ Усходу», стварыў сваю карціну «Марыя Магдаліна ў раскаянні». Яе ён выставіў у тым жа годзе ў Львове, дзе яе паказвалі з уваходным коштам 10 крон, грошы ішлі на дабрачыннасць, пра яе адразу пачала пісаць у панегірычным тоне львоўская прэса. Карціна амаль адразу знайшла пакупніка, яе набыў багаты памешчык Чарнецкі, і мастак зрабіў яшчэ адну копію, якую адразу набыў Фелікс Базнаньскі; трэцюю заказаў Сераф Тлухоўскі. У 1843 годзе Базнаньскі вырашыў выставіць свой асобнік ў Дрэздэне, Берліне, Лейпцыгу, Познані і Варшаве[4]. Паводле Эдварда Паўловіча, «гэта была першая карціна польскага мастака, якую вазілі па свеце»[3]. Паводле ўспамінаў удавы мастака, Базнаньскі зарабіў на гэтым 400.000 франкаў[2].

Дзякуючы дапамозе графіні Замойскай, Ян Тысевіч змог пераехаць з Вены ў Парыж, дзе яго цёпла прыняў Адам Чартарыйскі[2]. Надалей мастак адправіўся ў турнэ Алжыр — Паўднёвая ФранцыяНямеччынаТурэччынаІталія, дзе пакідае ў касцёлах нямала намаляваных ім жа абразоў. У часе турнэ ён наведаў Канстанцінопаль, доўга жыў у Рыме[2]. Пасля была выстава ў кніжні Асалінскіх, праца на аўстрыйскіх манархаў Карла Людвіга, Франца Іосіфа і, паводле ўспамінаў жонкі, «пражскага караля»[2]

У 1843 годзе[крыніца?] канчаткова пасяліўся ў Парыжы, у Манмарансі пад Парыжам набыў вілу «Тэкла», якая нагадвала яму пра родныя мясціны[2].

У 1843 годзе звярнуўся да князя Трубяцкога, які сімпатызаваў творцу і схіляў вярнуцца ў Расійскую імперыю, наконт наведвання Бацькаўшчыны. Трубяцкі прапанаваў звярнуцца да двара, каб атрымаць амністыю і вярнуць сабе спадчыну бацькі. Але мастак адмовіўся прасіць амністыю ды сварыцца з сястрой накнот спадчыны атрымана Юзафатам Свідам[2]. Паехаў на Радзіму з французскім пашпартам на два месяцы. Тады яго сястра трымала ў Вільні салон, які наведвалі многія беларускія інтэлектуалы таго часу: Адам Кіркор, Уладізслаў Сыракомля, Язэп Крашэўскі і іншыя[2].

У 1849 годзе браў удзел у Парыжскім салоне з карцінай «Святы Пётр», яе набыў французскі ўрад і падарыў Царкве Святога Пятра ў Кадзіяке[крыніца?].

Памёр 16 студзеня 1891 года, пахаваны на могілках Манмарсі (Францыя). Тастаментам перадаў усе творы і маёмасць, у тым ліку чатыры вілы[2] (Эдвард Паўловіч памылкова піша пра тры[3]), львоўскай Бібліятэцы Асалінскіх з умовай стварыць дзве стыпендыі для маладых мастакоў. Ці быў выкананы тэстамент невядома[2].

Ілюстраванне паэм Міцкевіча правіць

Праілюстраваў выданне ў Парыжы ў 1851 годзе паэмаў Адама Міцкевіча «Гражына» і «Конрад Валенрод» у арыгінале і перакладах на французскую і англійскую мовы. Гэта было адно з самых раскошных і пышных выданняў таго часу. Прыгажосць ілюстрацый і якасць паліграфіі былі такімі ж, як і ў лепшых выданняў замежных выдавецтваў.

Крысцін Астроўскі пераклаў абодва творы на французскую мову, а Леан Яблонскі — на англійскую. Кніга вялікага памеру (25,5 х 16,5 см) надрукавана ў друкарні Бернара Парыжы і змяшчала 100 ксілаграфій, у тым ліку 20 — на асобных дошках. Малюнкі рабіў сам Тысевіч, а для стварэння гравюр ён прыцягнуў французскіх і польскіх майстроў. На першым тытульным лісце ў архітэктурнай кампазіцыі прадстаўлены постаці літоўскага і тэўтонскага ваяроў, на другім — від Мальбарка. Цікавыя ініцыялы, некаторыя з іх расфарбаваны ўручную, таксама прыцягваюць увагу. У выданне таксама ўключаны чатыры карткі музычнага дадатку, у які ўваходзіць Песня Віліі з «двума музыкамі» Станіслава Манюшкі і Фердынанда Гілера. Выданне было дарагое, асобнік каштаваў 26 франкаў (прыкладна траціна месячнага заробку чыноўніка) і, магчыма, адсюль праблемы з яго продажам. За шэсць гадоў было прададзена толькі 300 асобнікаў, пры агульным накладзе з 1000.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 12 чэрвеня 2022.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я Юркевіч, Зм. Ян Тысевіч — беларускі мастак, якога нібы й не было // Культура. — 2 ліпеня 2022. — № 27.
  3. а б в Pawłowicz, Edward Bonifacy. Z życia Litwina: (sylwetka). Lwów : nakł. autora, 1904.[1]
  4. Agnieszka Świętosławska. Pomiędzy romantyzmem a biedermeierem. Lwowskie malarstwo 1. połowy XiX wieku. «Sztuka Europy Wschodniej» 2020, t. VIII, s. 123—136.

Спасылкі правіць