Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў (Смілавічы)

(Пасля перасылкі з Смілавіцкі касцёл)

Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў — колішні мураваны касцёл у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Касцёл
Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў
53°45′09″ пн. ш. 28°00′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Смілавічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Заснавальнік Марцыбела з Агінскіх[d]
Map

Гісторыя правіць

Заснавальніца кляштарнага комплексу, Марцыбела Завішанка з Агінскіх[d], асадзіла айцоў з аб’яднання ксяндзоў місіянераў у 1747 годзе першапачаткова пры драўляным касцёле.

Узвядзенне мураванай святыні і кляштарных пабудоў пачалося ў 1767 годзе. У 1774 годзе пабудаваны двухпавярховы мураваны кляштарны будынак, пры якім да 1831 года дзейнічала місіянерская школа. Кансекрацыя касцёла ў гонар святога Вінцэнта адбылася ў 1785 годзе.

Значныя ахвяраванні на кляштар зрабіў гетман Міхал Казімір Агінскі, які багата абсталяваў касцёл. У крыпце касцёла вяліся пахаванні Агінскіх, пазней — Манюшкаў.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай місіянеры працягваюць сваю дзейнасць, але пасля паўстання 1830 года царскім загадам ад 19 ліпеня 1832 года кляштар скасаваны, але касцёл заставаўся парафіяльным.

Пасля паўстання 1863 года ліквідавана парафія, у 1866 годзе касцёл перадаюць РПЦ. У 1867 годзе храм пераасвячоны як Траецкая царква, але з-за адсутнасці фінансавых сродкаў і збяднеласці прыхаджан паступова прыходзіць у заняпад.

З 1922 года будынак стаяў спустошаны і ў сярэдзіне 1930-х гадоў зруйнаваны канчаткова[1].

Крыніцы правіць

  1. Касцёл св. Вінцэнта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць