Палікарп Ётэйка
Палікарп Ётэйка[2] (Ютэйка) (польск.: Polikarp Joteyko, літ.: Polikarpas Joteika; 1796, Шавельскі павет[3] — каля 1850) — мастак, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Яна Ётэйкі[3].
Палікарп Ётэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1796 ці 1801 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1850 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1819—1828 гадах вучыўся малюнку і жывапісу ў Віленскім універсітэце пры школе Я. Рустэма ў Віленскай мастацкай школе[2], а таксама скульптуры і сусветнай гісторыі. У 1820 і 1822 гадах разам са студэнтамі ўніверсітэта прымаў удзел у мастацкіх выстаўках, дзе прадстаўляў копіі карцін Рафаэля і Фабра. У 1829 стаў кандыдатам мастацтва. Масон.
У 1841—1847 выкладаў малюнак у Свіслацкай гімназіі, з 1847 — у Мінскай мужчынскай гімназіі[4][5]. Паводле некаторых звестак, таксама выкладаў у Слуцкай і Нясвіжскай гімназіях[3]
Дакладная дата смерці невядомая[3].
ТворчасцьПравіць
Стварыў партрэты Вінцэнта Гецольда — адміністрацыйнага сакратара Віленскага ўніверсітэта, Н. Юргелевіча (абодва ў 1827), Томаша Жыцкага(руск.) бел. — прафесара алгебры Віленскага ўніверсітэта, Яна Рудаміны — выкладчыка Віленскага ўніверсітэта, Восіпа Кавалеўскага — польскага гісторыка і арыенталіста, і іншых. Яго працам уласцівы лірызм і рамантычныя рысы, яркая каляровая палітра, дакладнае мадэляванне формаў і псіхалагічных характарыстык асоб[6].
Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел..
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ 2,0 2,1 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 356-357. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Polikarpas Joteika(недаступная спасылка) (літ.)
- ↑ Н. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст.
- ↑ Шматаў В. Ф. Язэп Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы. С. 5.
- ↑ Vladas Gasiūnas(літ.) бел.. Polikarpas Joteika. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. VIII (Imhof-Junusas). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 737 psl.
ЛітаратураПравіць
- Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005, t. 8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палікарп Ётэйка
- Polikarpas Joteika (літ.)