Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі
Восіп (Юзаф) Міхайлавіч Кавалеўскі (28 снежня 1800 (9 студзеня 1801), Вялікая Бераставіца, Гродзенскі павет — 9 (21) кастрычніка 1878, Варшава) — польскі філолаг, гісторык, арыенталіст.
Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі | |
---|---|
польск.: Józef Szczepan Kowalewski | |
Дата нараджэння | 9 (20) студзеня 1800 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка (1 лістапада) 1878 (78 гадоў) ці 7 лістапада 1878[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Восіпавіч Кавалеўскі[d][3] і Павел Восіпавіч Кавалеўскі[d] |
Род дзейнасці | усходазнавец, мовазнавец |
Навуковая сфера | класічная філалогія, манголазнаўства[d] і Buddhist studies[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат універсітэта[d] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Готфрыд Эрнст Гродэк |
Вядомыя вучні | Dorži Banzarov[d], Galssan Gombojew[d] і Alexey Bobrovnikov[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сям'і ўніяцкага святара. У 1808—1817 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, удзельнічаў у тайнай арганізацыі «Таварыства аматараў навукі і айчыннай славеснасці». У 1821 скончыў факультэт літаратуры і вольных мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў польскую, лацінскую і грэчаскую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у тайных таварыствах філаматаў і філарэтаў, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823. У 1825 высланы ў Казань, дзе ва ўніверсітэце вывучаў усходнія мовы. У 1827 выехаў у Іркуцк, дзе ўдасканальваў веданне мангольскай мовы. У 1829 накіраваўся ў падарожжа па Манголіі і Кітаі. У 1833 вярнуўся ў Казанскі ўніверсітэт, дзе быў прызначаны спачатку ад'юнктам, а потым прафесарам. Прывёз вельмі багатую калекцыю матэрыялаў і рукапісаў на мангольскай, тыбецкай, кітайскай, маньчжурскай мовах. У 1835 выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы»; у 1836—1837 «Мангольскую хрэстаматыю» (т. 1—2); у 1844—1849 «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3), за які атрымаў ад Пецярбургскай АН Дзямідаўскую прэмію. У 1847 абраны акадэмікам Пецярбургскай АН. Выступаў у друку з артыкуламі на філалагічныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную класіку. У 1855—1860 рэктар Казанскага ўніверсітэта. З 1862 прафесар і дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ https://kpfu.ru/portal/docs/F1135878474/160_6_gum_2.pdf Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ Ковалевский, Николай Осипович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 504.
Літаратура
правіць- Kotwicz W. Józef Kowalewski — orientalista (1801—1878). Wrocław, 1948;
- Фролов Е. Вильнюсский период жизни и деятельности О. М. Ковалевского // Учёные записки Вильнюсского университета. Серия историко-филологическая. 1958, т. 4;
- Шамов Г. Ф. Профессор О. М. Ковалевский: Очерк жизни и научной деятельности. Казань, 1983;
- Міхнюк У. М., Шалькевіч В. Ф. Усходазнаўца Восіп Кавалеўскі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1985, № 5;
- ЭГБ, т. 3;
- АЗБ.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.