Ян Ётэйка (літ.: Jonas Joteika; 1795, Рыконты[1] — ?) — літоўскі гравёр, графік і жывапісец, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Палікарпа Ётэйкі[1].

Ян Ётэйка
Дата нараджэння 1795
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэтны жывапіс[d], пейзаж і графіка
Вучоба
Уплыў Ян Рустэм, Джозеф Сандэрс, Антоні Бланк[d] і Андрэй Іванавіч Іваноў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1815—1818 гадах вучыўся жывапісу ў Віленскай мастацкай школе пры Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і гравюры ў Джозефа Сандэрса. У 1819—1821 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце ў Антоні Бланка  (руск.). Некаторы час ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у Андрэя Іванова  (руск.)[1].

У 1822—1823 выкладаў малюнак у павятовай школе Укмярге, у 1825—1826 гадах — у Мінску, у 1826—1828 гадах — у Крожах. За жорсткае абыходжанне і перавышэнне паўнамоцтваў быў звольнены[1].

Дата смерці невядомая, апошнія згадкі каля 1840 года[1].

Творчасць

правіць
 
Партрэт Ксаверыя Горнаўскага, 1840. Літоўскі мастацкі музей

Ствараў ілюстрацыі-гравюры для выдання «Dziennik Wileński», эскізы тэатральных дэкарацый. Ствараў копіі чужых палотнаў, пісаў партрэты[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Jonas Joteika (літ.)

Спасылкі

правіць