Укмярге
Укмярге[2] (літ.: Ukmergė, беларуская назва — Вількамір[3]) — горад у Літве, на рацэ Святой. Адміністрацыйны цэнтр Укмяргскага раёна Вільнюскага павета.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВількамір адзін з самых старажытных гарадоў Літвы. Звесткі аб гарадскім замку датуюцца 1225 годам, але археалагічныя даследаванні датуюць першыя паселішчы X стагоддзем.
У XIII стагоддзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасня 1435 года тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Свідрыгайлы, якая скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы.
У XV стагоддзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старосты. З 1566 года Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны у часе войнаў са Швецыяй. У 1792 годзе Вількамір атрымаў гарадскія правы і герб ад вялікага князя і караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі, увайшоў у склад Віленскай губерні. У 1812 годзе ў наваколлі Вількаміра адбылася бітва паміж расійскімі і французскім войскамі. У часе паўстання 1830 года горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскай губерні. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў.
У 1918 годзе горад увайшоў у склад незалежнай Літвы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвонай Арміяй і ўвайшоў у склад марыянеткавай ЛітБел ССР. Пазней ізноў у складзе Літвы. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасля некалькіх сутычак, быў заключаны польска-літоўскі дагавор, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.
З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года. Падчас нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай літоўскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек яўрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардзіровак.
З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Андрус Пулокас (нар. 1971) — літоўскі дыпламат
- Эвалдас Ігнатавічус (нар. 1967) — літоўскі дыпламат
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
- ↑ https://osp-rs.stat.gov.lt/rest_xml/data/S3R167_M3010210/?startPeriod=2017&endPeriod=2017 — State Data Agency of Lithuania. Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ https://osp-rs.stat.gov.lt/rest_xml/data/S3R167_M3010210/?startPeriod=2018&endPeriod=2018 — State Data Agency of Lithuania. Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://kam-pod.gov.ua/nashe-misto/mista-partneri
Крыніцы
правіць- Wiłkomierz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 535.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Укмярге