Эвалдас Ігнатавічус

Э́валдас Ігната́вічус (літ.: Evaldas Ignatavičius; 8 лютага 1967, Укмярге) — літоўскі дыпламат, пасол Літвы ў Рэспубліцы Беларусь з 2013 па 2016.

Эвалдас Ігнатавічус
Evaldas Ignatavičius
Нараджэнне 8 лютага 1967(1967-02-08) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, выкладчык універсітэта
Месца працы
Узнагароды
Камандор ордэна «За заслугі перад Літвой»
Камандор ордэна «За заслугі перад Літвой»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Укмярге. Скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1992). У 1994 годзе скончыў курсы дыпламатыі ў Інстытуце міжнародных адносін Лідса (Вялікабрытанія). Працаваў у Аддзеле Усходняй і Цэнтральнай Еўропы Міністэрства замежных спраў Літвы (19911995). У 19951998 гадах займаў пасаду саветніка пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Польшча. У 19982000 гадах быў кіраўніком аддзела Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі Міністэрства замежных спраў Літвы, затым працаваў генеральным консулам Літвы ў Калінінградзе.

У 20012002 гадах віцэ-міністр замежных спраў, у 20022003 гадах — дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы.

У 20022004 гадах працаваў выкладчыкам Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. У 2004 годзе сакратар Міністэрствы замежных спраў і затым з 1 верасня 2004 года да 14 студзеня 2009 года Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. З 19 студзеня 2009 года сакратар Міністэрствы замежных спраў Літвы. З 2009 па 2012 — віцэ-міністр замежных спраў. 20 сакавіка 2013 года прызначаны паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Валодае англійскай, нямецкай, польскай, беларускай, рускай[2] мовамі. Узнагароджаны крыжом камандора ордэна «За заслугі перад Літвой». Жанаты, двое дзяцей — сын і дачка.

Зноскі

Спасылкі правіць