«Dziennik Wileński» (бел.: «Віленскі дзённік») — літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс. Выходзіў у 1805–1806 і 1815-1830 гады на польскай мове ў Вільні.

Dziennik Wileński
Тып часопіс
Выдавец гл. у тэксце
Краіна Расійская імперыя
Тэматыка літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс
Мова Польская мова
Галоўны офіс Вільня

Апісанне

правіць

Спачатку часопіс выдаваў Віленскі ўніверсітэт. У 1815—1818 годзе рэдактарам «Віленскага дзённіка» быў Казімір Контрым, вядомы польскі літаратар і публіцыст, адзін з заснавальнікаў асветніцкай суполкі Таварыства шубраўцаў.

У 1818—1821 гадах часопіс выдавала Віленскае таварыства друкароў, а ў 1822—1830 гадах «Віленскі дзённік» друкаваў у сваёй прыватнай друкарні Антон Марціноўскі, ён жа быў рэдактарам часопіса. Агулам выйшла 64 нумары «Дзённіка».

У розныя гады над часопісам працавалі філолаг Готфрыд Эрнст Гродэк, прыродазнавец і навуковец Станіслаў Баніфацы Юндзіл. У часопісе друкаваліся прафесар медыцыны Андрэй Матушэвіч, эканаміст і аграном Міхал Ачапоўскі, мастак і філосаф Мікола Длускі, гісторык Міхал Балінскі ды іншыя.

Літаратура

правіць
  • Aldona Prašmantaitė. Dziennik Wileński (1805–1830) kaip mokslo istorijos šaltinis, Iš Lietuvos istorijos tyrinėjimų / Jaunųjų istorikų darbai, kn. 7, Vilnius, 1991, p. 51–57.
  • Žurnalistikos enciklopedija. – Vilnius: Pradai, 1997. – 115 psl.