Тракайскі паўастраўны замак
Тракайскі паўастраўны замак — абарончае збудаванне Вялікага Княства Літоўскага ў горадзе Трокі (сучасны Тракай у Літве).
ГісторыяПравіць
АрхітэктураПравіць
Малюнак з «Атласу замкаў Віленскай губерні», 1827
Тракайскі паўвастраўны замак быў збудаваны, як рэзідэнцыя вялікага князя Кейстута, суваладара Альгерда. Замак складаўся з дзвюх частак - непасрэдна замка або Верхняга і прылеглага да горада Трокаў нашмат большага па памерах прадзамча, або Ніжняга замка. У той час як Верхні замак доўгі час заставаўся драўляным, Ніжні Тракайскі замак быў ужо ў XIV стагоддзі абнесены мурам і 6—7 вежамі. У далейшым на верхнім замку Вітаўт збудаваў велікакняжацкі палац.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тракайскі паўастраўны замак
- Замак Стары (Трокі) на Radzima.org