Ружанка (Люблінскае ваяводства)
Ружа́нка (польск.: Różanka, традыцыйная беларуская назва — Ража́нка) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Уладава. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек.
Вёска
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. Да 1700 года Ражанка страціла статус мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі нямецкія войскі.
-
Палац
-
З боку ракі
-
Парк
Найноўшы час
правіцьЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ружанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.
-
Палац, 1907 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
З боку ракі, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 год — 651 чал.[1]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 957 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Святога Аўгусціна (1908—1913)
- Могілкі хрысціянскія
- Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)
Страчаная спадчына
правіць- Капліца могілкавая
Галерэя
правіць-
Касцёл
-
Сядзіба, афіцына
-
Сядзіба, павільён
-
Гаспадарчая пабудова
Вядомыя асобы
правіць- Іпацій Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменнік-палеміст
Зноскі
- ↑ Chlebowski B. Różanka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 854.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ружанка (Люблінскае ваяводства)