Кражы
Кражы[1] або Крожы[2], таксама Кражэй (літ.: Kražiai, жам. Kražē) — мястэчка ў Літве, на рацэ Кражэнце. Уваходзіць у склад Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета, адміністрацыйны цэнтр Кражэйскай сянюніі.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Месціцца за 17 км на ўсход ад Кельмаў, паміж Варнямі і Расейнамі. Належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Кражы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладанняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[2]. З 1410 года з’яўляюцца звесткі пра Крожскую воласць. Каля 1421 года тут заснавалі касцёл. У старабеларускай мове запісваліся як Крожи, Кроже[3]: «дорога. которая идеть съ Крожъ до Кельмъ»[3].
З пачатку XV стагоддзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытулаваўся «графам на Крожах». З 1554 года — ва ўладанні Завішаў і Шэметаў, з 1568 года — Радзівілаў.
У 1607 годзе жамойцкі біскуп Мельхіёр Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, а з 1618 года — калегіум. Пры калегіуме дзейнічаў тэатр. У 1629—1742 гадах у Крожах размяшчалася духоўная семінарыя Жамойцкага біскупства. Захаваўся рэнесансны двухпавярховы будынак бурсы (інтэрната) езуіцкага калегіума, пабудаваны, як мяркуецца, у 1693 годзе. У калегіуме, затым у гімназіі на яго аснове выкладалі Мацей Казімір Сарбеўскі, Альберт Віюк-Каяловіч, Мацеюс Валанчус, Адам Крупскі; вучыліся Дыянізас Пашка, Сымонас Станявічус, Людвік Адам Юцэвіч.
У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бенедыкцінак, у 1758 годзе — дом марыявітак.
У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 год у Крожах было 160 двароў[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва
правіць- 1897 — 1761 чал.
- 1959 — 998 чал.
- 2001 — 784 чал.
- 2018 — 570 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1757—1763) і кляштар бенедыкцінак
- Калегіум езуітаў (XVII ст.)
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)
Галерэя
правіць-
Калегіум езуітаў
-
Падмуркі езуіцкага касцёла
-
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, фрагмент
-
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, інтэр'ер
Зноскі
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2010, с. 284.
- ↑ а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 148. — 390 с.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 285.
Літаратура
правіць- Крожы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 284—285. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Kroże // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 719.
- Кроже // Кражы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кражы