Мацеюс Валанчус
Маце́юс Вала́нчус (Мацвей-Казімір Валанчэўскі, літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; нар. 28 лютага 1801 г., вёска Насрэнай(літ.) бел., зараз Крацінгскі раён Літвы — пам. 29 мая 1875 г., Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».
Мацеюс Валанчус | ||
---|---|---|
![]() першы біскуп з літоўскіх сялян | ||
|
||
28 верасня 1850 — 29 мая 1875 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
28 лютага 1801[1] |
|
Смерць |
29 мая 1875[1] (74 гады) |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1828 | |
Узнагароды | ||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
ТворыПравіць
- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацеюс Валанчус
- Classic Lithuanian Literature Anthology. Motiejus Valančius
- Bishop Motiejus Wolonczewscki †(англ.)