Тэкля Ганна Радзівіл
Тэкла Ганна Радзівіл, народжаная Валовіч (1608 — 20 сакавіка 1637, Белая) — дачка падканцлера літоўскага Гераніма Валовіча і Альжбеты з Гаслаўскіх.
Тэкля Ганна Радзівіл | |
---|---|
![]() | |
| |
Нараджэнне | 1608 |
Смерць |
20 сакавіка 1637 |
Месца пахавання |
|
Род | Радзівілы і Валовічы |
Бацька | Геранім Валовіч |
Маці | Альжбета з Гаслаўскіх |
Муж | Аляксандр Людвік Радзівіл |
Дзеці | Міхал Казімір Радзівіл, Іаана Катажына Радзівіл і Ганна Яўхімія Радзівіл |
БіяграфіяПравіць
9 мая 1623 года ў Горадні яна стала жонкай вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла, з якім мелі прынамсі двух сыноў і дзвюх дачок:
- Міхал Казімір Радзівіл — падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі[1]
- Юрый Радзівіл — памёр у дзяцінстве
- Іаана Катажына Радзівіл — першым шлюбам жонка ваяводы мальбаркскага графа Якуба Вейхера(руск.) бел. (1609—1657)[2]. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка. Другім шлюбам жонка падскарбія вялікага кароннага і падканцлера кароннага графа Багуслава Ляшчынскага (1614—1659)[2]. Шлюб быў бяздетным.
- Ганна Яўхімія Радзівіл — жонка старосты велюньскага і радамскага Станіслава Адольфа Дэнгафа
Грамадская дзейнасцьПравіць
У 1625 годзе яна заснавала ружанцовую капліцу пры касцёле Святой Ганны ў Белай.
ТэстаментПравіць
У сваім тэстаменце ў 1637 годзе Тэкля прасіла, каб яе цела пахавалі ў Бельскім касцёле(польск.) бел. каля сына Юрасенькі. Яна запісала грошы розным касцёлам на ўспамін сваёй душы, а сваю маёмасць размеркавала паміж мужам і дзецьмі[3].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 60.
- ↑ 2,0 2,1 Радаслоўная Радзівілаў Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ ЛДГА(літ.) бел.. Ф. 694. Воп. 1. Спр. 4020. аркушы 22-23.
ЛітаратураПравіць
- Polski Słownik Biograficzny t. 30 s. 413 RADZIWIŁŁOWA Tekla Anna (ok. 1610—1637) marszałkowa wielka litewska