Іаана Катажына Радзівіл
Іаана Катажына Радзівіл, у шлюбе Вейхер, потым Ляшчынская (1637 — 1665) — дачка маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла.
Іаана Катажына Радзівіл | |
---|---|
Іаана Катажына Радзівіл | |
![]() | |
Нараджэнне | 1637 |
Смерць | 1665 |
Род | Радзівілы |
Бацька | Аляксандр Людвік Радзівіл |
Маці | Тэкля Ганна з Валовічаў |
Муж | Якуб Вейхер[d] і Багуслаў Ляшчынскі |
БіяграфіяПравіць
ПаходжаннеПравіць
Дачка Аляксандра Людвіка Радзівіла і яго першай жонкі Тэклі Ганны з Валовічаў. Мела сем братоў і чатыры сястры.
Сям’яПравіць
Першым шлюбам у 1652 годзе стала другой жонкай ваяводы мальбаркскага графа Якуба Вейхера(руск.) бел. (1609—1657)[1]. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка.
З 1658 стала другой жонкай падскарбія вялікага кароннага і падканцлера кароннага графа Багуслава Ляшчынскага (1614—1659)[1]. Шлюб быў бяздетным.
У мастацтвеПравіць
Захаваўся партрэт-медзярыт Іааны Катажыны Радзівіл, які цяпер захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Радаслоўная Радзівілаў Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)