Уладзіслаў Пятровіч Валовіч (? — 1668) — дваранін караля Уладзіслава IV, гетман польны літоўскі, ваявода віцебскі, пісар польны літоўскі, пасол соймавы.

Уладзіслаў Валовіч
Uładzisłaŭ Vałovič. Уладзіслаў Валовіч (L. Willatz, 1668).jpg
POL COA Bogoria.svg
Герб «Багорыя»
ваявода віцебскі
1656 — 1668
Папярэднік Павел Ян Сапега
Пераемнік Ян Антоні Храпавіцкі
пісар польны літоўскі
з 1639
кашталян смаленскі
з 1653
гетман польны літоўскі
1667 — 1668
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл
гараднічы троцкі[d]
1634 — 1665
харунжы троцкі[d]
1636 — 1653
Нараджэнне 1615
Смерць 15 верасня 1668(1668-09-15)[1]
Род Валовічы
Бацька Пётр Валовіч[d]

З роду Валовічаў. Удзельнічаў у Смаленскай вайне (1632—1634), трапіў у палон, але рускі ваявода М. Б. Шэін адпусціў яго для перадачы каралю просьбы пра заключэнне міру.

У час антыфеадальнай вайны 16481651 на Беларусі замяніў гетмана вялікага літоўскага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі і паўстанцамі ў Мазырскім павеце. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 узначаліў войска ВКЛ, у 1658 перамог рускае войска каля Глыбокага. У 1659 разбіты войскам князя Хаванскага. Ваяваў таксама супраць шведаў.

Зноскі

  1. Грыцкевіч А. П. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. ПашкоўМн.: БелЭн, 2007. — Т. 1 : Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383.

ЛітаратураПравіць