Удальрык Крыштаф Радзівіл

(Пасля перасылкі з Удальрык Крыштоф Радзівіл)

Удальрык (Ульрык) Крыштаф Радзівіл (19 (28) лютага 1712, Дзятлава, Новагародскае ваяводства — 21 ліпеня 1770) — пісьменнік, паэт і гісторык. Канюшы літоўскі (з 1734), вялікі пісар літоўскі і староста менскі (1739—1746). Генерал-лейтэнант войска Вялікага Княства Літоўскага.

Удальрык Крыштаф Радзівіл
польск.: Udalryk Krzysztof Radziwiłł
Udalryk Kryštap Radzivił. Удальрык Крыштап Радзівіл (1742-47).jpg
Нараджэнне 5 студзеня 1712(1712-01-05)
Смерць 21 ліпеня 1770(1770-07-21) (58 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці Барбара з Завішаў
Жонка Соф’я з Рэяў
Дзеці Мацей Радзівіл[d]
Дзейнасць паэт, палітык
Званне генерал
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходзіў з роду Радзівілаў. Значную частку жыцця правёў у сваіх маёнтках на Валыні. Рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку, абараняў права «ліберум вета». Сучаснікамі характарызаваны як дзівак i фантазёр, здольны і начытаны, але схільны да авантурызму. Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моў, у тым ліку грэчаскую, нямецкую, французскую, італьянскую, англійскую.

Пакінуў значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (або «Універсальная гісторыя» (?), т. 1—5, 3648 стар., 1752), «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе», «Сусветныя крытыкі або сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» і інш. Перакладаў на поль­скую мову творы Сафокла, П. Карнеля, Ж. Расіна. Частка твораў засталася ў рукапісах (напр. «Свецкая крытыка, або Сатыра» — рукапіс зберагаецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы РФ у Маскве).

Спрабаваў увесці ў спектак­лях прыдворных тэатраў беларускую мову[1]. Па-беларуску гаворыць адзін з герояў пераробкі У. К. Радзівілам твора Э. Бруселя «Камедыя Эзопа», прызначаная для нясвіжскага тэатра, захавалася 5 радкоў з уступнага маналога[2].

Зноскі

  1. Мальдзіс А. Шляхецкая культура…
  2. Метрыка літаратурная…

ЛітаратураПравіць