Адкрыць галоўнае меню

Ада́м Іос́іфавіч Ма́льдзіс (нар. 7 жніўня 1932, в. Расолы, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990).

Адам Іосіфавіч Мальдзіс
Adam Maldis.jpg
Дата нараджэння 7 жніўня 1932(1932-08-07) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец, журналіст, літаратурны крытык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Навум Перкін
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Адам Іосіфавіч Мальдзіс на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

 
Адам Мальдзіс на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Яна Паўла II (1990)

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956—1959). У 1962 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962—1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 — навуковы супрацоўнік, з 1981 — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981—1991). Кандыдат філалагічных навук (1963), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 45-й сесіі ААН. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. У 1991—1998 дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, у 1991—2005 прэзідэнт (з 2010 ганаровы старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996—2006 кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992—1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996—2002).

Творчая і навуковая дзейнасцьПравіць

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі.

Пачынаў як даследчык літаратуры XIX стагоддзя. Яго кніга «Творчае пабрацімства» (1966) пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі змяшчае мноства новых фактаў, здабытых у айчынных і польскіх архівах, мноства свежых думак, арыгінальных даследчыцкіх назіранняў. Даследчыка адразу вызначала комплекснасць у вывучэнні пытанняў літаратуры і культуры, імкненне да жывой размовы з шырокім чытачом. У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) ім пададзены партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў, дзеячаў вызваленчага руху.

У 1970 г. Адам Мальдзіс знайшоў у бібліятэцы Курніцкай (Польшча) рукапіс верша «Всем многі век в новой хаці» на тагачаснай гутарковай беларускай мове, напісаны Іахімам Храптовічам лацініцай дзесьці ў 1750-х гг. на Наваградчыне — на памежжы барока і Асветніцтва[1]. Адам Мальдзіс указвае, што ў справе фонда бібліятэкі Курніцкіх знаходзяцца яшчэ два ананімныя рукапісныя беларускамоўныя вершы XVIII ст., напісаныя на лацініцы, — «Chorostwo gumu, odwagi, rozumu» (тыповы твор перыяду барока) і «Na dolinie mak, mak do wsio kanapielki» (стылізацыя пад народную песню альбо літаратарская апрацоўка народнай песні), аўтарства якіх не з’яўляецца вызначаным[2]. Мальдзіс адзначае, што кашталян Казімір Несялоўскі быў паэтам-аматарам (дакладна вядома, што пісаў вершы на польскай мове), гэтак жа як і яго сын Адам Несялоўскі (дакладна вядома, што выдаў у 1741 г. зборнік вершаў на лацінскай мове ў Пінску)[3].

Выдаў даследаванне «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжавані славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў» (1982, перавыдадзена ў абноўленым выглядзе 2001), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988). Сумесна з літоўскай даследчыцай Альмай Лапінскене выдаў манаграфію «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), дзе ўпершыню паказана літаратурнае ўзаемадзеянне двух народаў ад старажытнасці да нашага часу. Пазней выйшлі яго кнігі «І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае» (1994), «Выбране» (2007), «Белорусские сокровища за рубежом» (2010).

Падрабязная бібліяграфія змешчана ў кн.: «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса» (2007). Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны» (1984), у якой на аснове мясцовай легенды звёў разам, сабраў у Анеліне на Астравеччыне Кастуся Каліноўскага, Уладзіслава Сыракомлю, актрысу Галену Маеўскую-Кіркор і іншых герояў. Аўтар краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі…» (1977), шматлікіх артыкулах па краязнаўству. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) — сплаў мемуарыстыкі, эсэістыкі, літаратуразнаўства. Аўтар кнігі «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.» (2001).

Сам Адам Мальдзіс узгадваў:

 

Найбольш дарагія для мяне першая кніга, напісаная «для душы», «Падарожжа ў XIX стагоддзе» і «няшлюбнае» (г. зн. мастацкае) дзіця «Восень пасярод вясны», інспіраванае Уладзімірам Караткевічам (паралельна ён меўся пісаць на тую ж тэму «Крыж Аняліна», але паспеў накідаць толькі пачатак). Найбольш удалай лічу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», бо выношвалася яна доўга, а рэдактары ў ёй амаль нічога не змянілі. А найбольш сур’ёзнай і даўгавечнай з навуковага пункту гледжання — «Беларусь на скрыжаванні славянскіх традыцый», дзе разгледжана беларуская літаратура і, шырэй, культура XVII–XVIII стагоддзяў, у перыяд іх пераходу ад адной эпохі (Сярэдневякоўе, Рэнесанс) да другой, Новага часу.

 

Складальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны…» А. Міцкевіча (1969) і «Творы» Я. Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (пераклад Б. Тарашкевіча, 1981).

Перакладаў з польскай і балгарскай моў.

УзнагародыПравіць

 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Адам Мальдзіс падчас цырымоніі ўручэння ордэна Францыска Скарыны (Мінск, 28 чэрвеня 2013)

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[4] і інш. медалямі, ордэнам Францыска Скарыны (2013), чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) — за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977).


Зноскі

  1. Maldzis, A. Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 179.
  2. Maldzis, A. Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 180.
  3. Maldzis, A. Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 179.
  4. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Творчае пабрацімства: Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст. — Мн., 1966.
  • Падарожжа ў XIX стагоддзе: 3 гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры. Навукова-папулярныя нарысы. — Мн., 1969.
  • Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. — Мн., 1972.
  • Тры месяцы пошукаў, знаходак і сустрэч // Полымя. 1973. №7.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў. — Мн., 1974.
  • Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich / A. Maldzis // Pamiętnik biblioteki Kórnickiej. — 1978. — Zesz. 14. — S. 177—180.
  • На скрыжаванні славянских традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду: другая палавіна ХVII—ХVIII ст. — Мн., 1980.
  • Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў. — Мн., 1982.
  • Восень пасярод вясны: Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў. — Мн.: Мастац. літ., 1984.
  • 3 літаратуразнаўчых вандраванняў: Нарысы, эсэ, дзённікі. — Мн., 1987.
  • Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў. Мн., 1988.
  • Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. — Мн., 1990.
  • І ажываюць спадчыны старонкі: Выбр. — Мн., 1994.
  • Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. — Мн., 2001.
  • Выбранае / Адам Мальдзіс; Уклад. В. Грышкевіч; Прадм. Г. Кісялёў, В. Чамярыцкі. — Мн.: Кніга­збор, 2007. — 464 с. — («Беларускі кніга­збор»: Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-6824-95-4.
  • Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009.  — 208 с. : ил. — (Беларусь вчера и сегодня). ISBN 978-985-6720-94-2.
  • Соотечественики : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру / Адам Мальдис. — Минск : Издательский дом «Звезда», 2013. — 336 с. (Беларусь вчера и сегодня). ISBN 978-985-7059-85-0.

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Мальдзіс Адам // Культуралогія: Энц. даведнік; Уклад. Э. Дубянецкі. —Мн: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Мальдис Адам Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Мальдзіс Адам // Беларусь: Энц.даведнік. — Мн., 1995. — С. 460—461
  • Мальдзіс Адам // Энцыклапедыя мастацтва і літаратуры Беларусі. — Мн., 1986. — Т.3
  • Мальдзіс Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. — Мн., 1994. — Т.4. — С. 194—199
  • Zaprudnik Jan. Historical Dictionary of Belarus. — 1998. P. 153

СпасылкіПравіць