Кантакты і дыялогі

«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 19962002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два нумары выдання выйшлі на англійскай мове. Галоўным рэдактарам часопіса быў Адам Мальдзіс. У 1998 годзе ў склад рэдкалегіі ўваходзілі Эдуард Дубянецкі, Уладзімір Конан, Ніна Іванова, Адам Мальдзіс, Генадзь Цыхун, Захар Шыбека[2].

«Кантакты і дыялогі»
Арыгінальная
назва
Кантакты і дыялогі
Тып перыядычнае выданне[d]
Заснавальнік Міжнародная асацыяцыя беларусістаў і Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Галоўны рэдактар Адам Іосіфавіч Мальдзіс
Заснавана 1996
Спыненне публікацый 2002
Мова беларуская
Перыядычнасць 1 раз у месяц
Галоўны офіс

Меў рубрыкі «Даследаванні, артыкулы», «Прысутнасць беларускай культуры ў свеце», «Беларускае замежжа», «Беларусь вачыма зарубежных вучоных», «Беларусы ў свеце», «Страты і іх вяртанне», «Беларускае таварыства дружбы ў дзеянні», «Хроніка беларусазнаўчага жыцця», «Надрукавана пра кантакты ў Беларусі і ў свеце» і інш. Часопіс публікаваў пераважна аналітычныя артыкулы беларускіх і замежных даследчыкаў, прысвечаныя пытанням міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін, грамадска-культурнаму ўзаемадзеянню Беларусі з іншымі краінамі, паведамленні пра міжнародныя навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, кангрэсы, сімпозіумы, семінары, пра дзейнасць беларускіх арганізацый у замежжы, новыя выданні кніг, публікацыі ў перыядычным друку і іншую інфармацыю[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Эдуард Дубянецкі. «Кантакты і дыялогі» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 91.
  2. Пётр Дарашчонак. «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.) — інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь Міжнароднай Асацыяцыі Беларусістаў // Международная журналистика-2016: турбулентность межгосударственных отношений и медиа: материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 18 февр. 2016 г. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць