Навуковая канферэнцыя

Навуковая канферэнцыя (англ.: Academic conference) — форма арганізацыі навуковай дзейнасці, пры якой даследчыкі (не абавязкова вучоныя ці студэнты) прадстаўляюць і абмяркоўваюць свае працы. Звычайна загадзя (у інфармацыйным лісце або стэндавай аб'яве) паведамляецца пра тэму, час і месцы правядзення канферэнцыі. Затым пачынаецца збор тэзісаў дакладаў і часам аргунёскаў. Па сваім статусе навуковая канферэнцыя займае прамежкавае становішча паміж семінарам і кангрэсам.

Структура навуковай канферэнцыі

правіць
  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў з раздачай праграмы канферэнцыі (з указаннем чарговасці выступленняў)
  • Адкрыццё і пленарнае паседжанне з выступленнем арганізатараў канферэнцыі
  • Праца па секцыях ці круглым сталом з заслухваннем дакладаў і наступным абмеркаваннем
  • Кава-брэйк у сярэдзіне працы канферэнцыі і фуршэт ці банкет па яе заканчэнні
  • Культурныя праграмы (экскурсіі) для іншагародніх гасцей
  • Публікацыя зборніка навуковых прац. Часта зборнік выдаецца ўдзельнікам канферэнцыі пры рэгістрацыі.

Віды навуковых канферэнцый

правіць
  • Навукова-тэарэтычная канферэнцыя
  • Навукова-практычная канферэнцыя
  • Навукова-тэхнічная канферэнцыя

Гл. таксама

правіць