Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі

(Пасля перасылкі з В. Чамярыцкі)

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936, в. Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнаўца-медыявіст, крытык, культуролаг, перакладчык, пісьменнік. Спецыяліст па старажытнай беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994).

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі
Дата нараджэння 22 ліпеня 1936(1936-07-22) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, філолаг, крытык, перакладчык, славіст, літаратар
Навуковая сфера філалогія[1], славістыка[1], літаратуразнаўства[1] і перакладніцтва[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1958 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958—1959 гадах працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна, у 1959 годзе карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг», у 1959—1962 гадах інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна.

Скончыў у 1965 годзе аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР[2].

З 1965 года працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР: навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела старажытнай і новай беларускай літаратуры, галоўны навуковы супрацоўнік. Цяпер на пенсіі[2].

Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1983), Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Напрамкі даследаванняў: пісьмовая спадчына Беларусі, старажытная беларуская літаратура XI—XVIII стагоддзяў, беларускае летапісанне, творчасць Францыска Скарыны[2].

Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), аўтар дакладу на IX Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).

Узнагароды і прэміі

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Жыватворная спадчына. Мінск, 2017.
  • Беларускі тытан эпохі Адраджэння (да 500-годзя з часу нараджэння Францыска Скарыны). Мінск, 1990.
  • Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў. Мінск, 1969.
Удзел у падрыхтоўцы да выдання помнікаў даўняга пісьменства Беларусі
  • Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага (XV—XVII стст.). Мінск, 2015.
  • Беларускія летапісы і хронікі. Мінск, 1997.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 35: Летописи белорусско-литовские. Москва, 1980.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская, Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного. Москва, 1975.
  • Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады): Самуэль Маскевіч, Багуслаў Маскевіч, Піліп Абуховіч, Міхал Абуховіч, Тэадор Абуховіч. Мінск, 2016.
  • Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013.
  • Літаратура XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск, 2012.
  • Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012.
  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011.
  • Беларуская літаратурная спадчына, XI—XX стст. [Электронны рэсурс]: [хрэстаматыя]. Мінск, 2007.
  • Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя. Мінск, 2003.
  • Францыск Скарына. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. Мінск, 1990.
Удзел у калектыўных працах
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў: у 2 т. Мінск, 2006—2007; 2007—2010.
  • Францыск Скарына: энцыклапедыя. Мінск, 2017.
  • Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мінск, 1985; 1996.
  • Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990.
  • Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1988.
  • История всемирной литературы. Т. 3, 4. Москва, 1985; 1987.
  • Францыск Скарына (1979, на францускай мове; 1980, на англійскай мове).
  • История белорусской дооктябрьской литературы. Мінск, 1977.
  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мінск, 1968

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е Марозаў 2022.

Літаратура

правіць