Віктар Фёдаравіч Шматаў

мастацтвазнавец, мастак,
(Пасля перасылкі з В. Шматаў)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Віктар Фёдаравіч Шматаў (9 мая 1936, Камарын, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 21 верасня 2006) — беларускі вучоны, доктар мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец. Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Камарын[1].

Віктар Фёдаравіч Шматаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 мая 1936(1936-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 2006(2006-09-21) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец
Месца працы
Жанр пейзаж і карыкатура
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Публікацыі

правіць

Аўтар больш за 400 публікацый, у тым ліку манаграфій: «Беларуская сатырычная графіка 1945—65» (кандыдацкая дысертацыя, 1969), «Міхась Філіповіч» (1971), «Алеся Паслядовіч» (1975), «Беларускі кніжны знак» (1975, у сааўтарстве з А. Тычынам), «Людвіг Асецкі» (1975), «Беларусская станковая графіка» (руск., 1978), «Сучасная беларуская графіка» (1979), «Міхась Канстанцінавіч Сеўрук» (1980), «Francisk SKORINA» (1980, англ., Unesco, France, Paris — Shmatov V., Golenchenko G., Cemerickii V.),/ «Мастацтва кнігі Францыска Скарыны», «Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў» (1984, руск.), «Искусство белорусской Старопечатной книги XVI—XVIII вв.» (1990, Масква; доктарская дысертацыя, абаронена ў 1991 годдзе), «Палітра Чарнобыля»(1996, аўтаманаграфія), «Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI—XVIII стагоддзяў»(2000). Паслядоўна вывучаў беларускую сатырычную графіку (у 60-х), сучасную беларускую графіку (у 70-х). Пазней і да канца жыцця — мастацкае аздабленне кніг беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, іншых беларускіх старадрукаў, а таксама — беларускі іканапіс.

Выстаўкі

правіць

Жывапіс

правіць

Віктар Фёдаравіч Шматаў у якасці мастака каля дзесяцігоддзя займаўся карыкатурай, супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «Вожык». Захапляўся экслібрысам. Прыкладна ў той жа перыяд займаўся плакатам. Але яго сэрца належала жывапісу. Ён быў прыхільнікам нацыянальнай ідэі ў творцасці. Лічыў, што мастак можа стаць асобай толькі, калі прысвячае сваё мастацтва Радзіме. Пэўны час ён мэтанакіравана шукаў форму, у якой «нацыянальная ідэя» можа быць адлюстравана ў жывапісу. Палотны: «Ткачыха», «Беларуская кераміка», «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі», «Максім Багдановіч», «Беларускія старадрукі», «Дуб», «Стагі» і іншыя.

Пасля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысвяціў свае творы яе наступствам. Лічыў, што тэму Чарнобыля трэба раскрываць выключна ў рамках рэалізму. Гэтая тэма не толькі закранала мастака, як грамадзяніна, але мела і асабісты сэнс — «малая Радзіма» В. Шматава — г. п. Камарын, куды мастак з юнацтва наведвазся штогод, практычна прымыкае да Чарнобыльскай зоны. Асноўныя палотны: «Пахаванне ў Чарнобыльскай зоне», «У ваколіцах Чарнобыля», «Развітанне», «Маці», «Горкія яблыкі», «Дарога», «Лёс», «Бусел прыляцеў» і іншыя.

Акадэмія навук

правіць

З 1991 года В. Шматаў узначальваў аддзел старабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук Беларусі. Стварыў з аднадумцамі — супрацоўнікамі новы аддзел «Помнікі культуры і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны» у Музеі старабеларускай культуры пры ІМЭФ АНБ, якім ён кіраваў. В. Шматаў арганізаваў рэгулярныя экспедыцыі ў адселеныя вёскі Чарнобыльскай зоны з мэтай выратаваць унікальныя помнікі народнай культуры. У выніку грандыёзнай працы энтузіястаў быў захаваны цэлы пласт помнікаў «з-пад Чарнобыльскага попелу». Усе яны сталі экспанатамі Музея.

Віктар Шматаў «Спадчына, якую трэба ратаваць», «Гістарычны часопіс», № 4, 1997 З Чарнобыльскага дзённіка:

"…5 чэрвеня 1991 г. Брагін: «Ужо два дні як мы (М. Мельнікаў, Ю. Піскун, А. Хадыка) у зоне. …Даследавалі вёскі Ясень, Пучын, Жэрднае, Вазок і інш. Амаль кожная хата — сапраўдны музей. Ткацтва і вырабы з дрэва тут проста цудоўныя.…
Працавань нялёгка: спёка, пыл, бур’ян, крапіва ды калючкі ля кінутых хат — вышэй галавы. Радыяцыя ў асобных вёсках перавышае нармальны фон у тысячы разоуў. Мы збіраем толькі найбольш мастацкія, арыгінальныя … Паступова выпрацавалася методыка працы… У Брагінскую гасцініцу вяртаемся позна ўвечары….
Так пачыналася наша Чарнобыльская Пампея. Пазней мы зрабілі яшчэ тры экспедыцыі ў Брагінскі і Хойніцкі раёны: у чэрвені 1992, у лістападзе 1996 і ў сакавіку 1997…»

У выніку згаданных вышэй экспедыцый у творчасці мастака таксама нарадзілася серыя рэалістычных жывапісных палотнаў «Чарнобыльская трагедыя». Віктар Фёдаравіч падараваў дзесяткі сваіх карцін на сваю «малую Радзіму» — у Брагінскую карцінную галерэю.

Асноўныя артыкулы, манаграфіі

правіць
  1. Кандыдацкая дысертацыя / 1969 / «Беларуская сатырычная графіка 1945—65»
  2. «Карыкатуры Р. Грамыкі» / Каталог / Мінск, 1969 / Уступны артыкул
  3. «Выстаўка твораў Волкава» / Каталог / Мінск, 1970 / Уступны артыкул
  4. Часопіс «Полымя» / № 6, 1970 / «Мастак Міхась Савіцкі»
  5. «Беларуская сатырычная графіка (1945—1970)» / Мінск, «Навука і тэхніка», 1971 / МАНАГРАФІЯ
  6. «Міхась Філіпповіч» / Мінск, 1971 / МАНАГРАФІЯ
  7. «Выстаўка твораў мастака М. Лісоўскага» / Каталог/ Мінск, 1971 / Уступны артыкул
  8. «Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии» /АН БССР /Фундаментальная библиотека им. Я.Коласа (сборник статей) / Мінск, 1974 / С. 264—274 / «Гравюры Лявонція Тарасевіча»
  9. БелСЭ/ Мінск, 1974 / Т.X / С.593 / «Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч» 1974 / Т.XI / С.422/ «Экслібрыс» Т.VIII / «Паслядовіч Алеся Ануфрыеўна» 1975 / Т.XII / «Беларуская графіка XIV—XVIII стст.»
  10. «Беларускі кніжны знак» / Мінск, «Беларусь», 1975 / МАНАГРАФІЯ / У сааўтарстве з А. Тычынай,128с
  11. «Беларуская графіка 1917—1941» / Мінск, «Навука і тэхніка», 1975 /МАНАГРАФІЯ, 120с
  12. «Алеся Паслядовіч» / Мінск, 1975 / МАНАГРАФІЯ
  13. «Людвіг Асецкі» / Мінск, «Беларусь» 1975 / МАНАГРАФІЯ
  14. «Выяуленчае мастацтва Беларусі» / Мінск, «Беларусь», 1977 / С. 102—110 / «З кагорты першых» (А. Астаповіч)
  15. «Книговедение в Белоруссии» / Академия Наук Белорусской ССР/ Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа / Мінск, 1977 / С.13-24 / Мастацтва заходнерускіх рукапісаў (XI—XIII стст.)
  16. «Беларуская станковая графика» / Минск,1978 / МАНАГРАФИЯ
  17. «Сучасная беларуская графіка» / Мінск, «Навука і тэхніка», 1979 / МАНАГРАФІЯ
  18. «Сямён Пятровіч Герус» /Уступны артыкул/ Саюз мастакоў БССР / Мінск, «Беларусь», 1979 / # «Міхась Канстанцінавіч Сеўрук» / Мінск, «Беларусь», 1980 / МАНАГРАФІЯ
  19. «Francisk SKORINA» /Trad.du bielorus.par G.Gache /(на англ.мове) / Unesco, France, Paris, 1980 / Hmatov V, Golenchenko G, Cemerickii V. (В. Шматаў у сааўтарстве з Галенчанка, Чамярыцкім) /78 с.
  20. Беларуская ССР. Краткая энцыклапедыя./ Мінск, 1981 Артыкулы: «Ілюстрацыя» «Гравюра», «Гравюра на медзі», «Мініяцюра», «Афорт», «Ксілаграфія», «Аршанскае евангелле», «Жыровіцкае евангелле», «Эстамп»
  21. «Выяўленчае мастацтва Беларусі» / Мінск, «Беларусь», 1981 / Складальнік — В. Шматаў / С.51 −67 / «Шляхамі пошукаў»
  22. «Фёдоровские чтения» 1981 / Москва, 1985 / С. 129—138 / «Орнаментальные ўкрашения Острожской библии»
  23. «Фёдоровские чтения» 1982 / Москва, 1987 / С.49-60 / Типогроафско-художественные особенности виленских изданий Франциска Скорины"
  24. «Славянские культуры и мировой культурный процесс» / Международная научная конференция / Минск, «Наука», 1982 / С.53-54 / «Традиции восточнославянских рукописей и западноевропейские источники в оформлении книг Ф.Скорины»
  25. «Беларуская книжная гравюра XVI—XVIII стст» / Минск,1984 / МАНАГРАФИЯ /183с.
  26. Часопіс «Мастацтва Беларусі» / 1984, № 4, / «Жывапіс з чыстым сумленнем» (пра жывапісца Н. Рагалевіча
  27. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі / Мінск, 1984, Т.1 / С.50-54 / В. Шматаў, # «Адраджэнне: беларуская графіка», «Афорт», «Аквацінта», «Асецкі Людвіг Пятровіч», «Астаповіч Аркадзь Антонавіч», «Аршанскае евангелле», «Віленская школа гравюры», «Графіка», «Гравюра», «Жыровіцкае евангелле», «Магілёўская школа гравюры», «Паслядовіч Алеся Ануфрыеўна»; В. Конан, В. Шматаў «Скарына Францыск»
  28. «Славянские культуры и мировой культурный процесс» / Материалы международной научной конференции Юнеско / Минск, 1985 / С. 138—140 / «Традиции восточнославянских рукописей и западноевропейские источники в оформлении книг Ф.Скорины»
  29. «Янка Купала» / Энцыклапедычны даведнік / Мінск, БелСЭ імя П.Броўкі, 1986 / «Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч», «Волкаў Анатоль Валянцінавіч», «Графіка», «Ілюстраванне твораў Я. Купалы», «Купава Мікалай Мікалаевіч», «Раманаў Сяргей Рыгоравіч», «Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч»
  30. «Гісторыя Беларускага мастацтва» (6т) / Т 1 — / Мінск, «Навука і тэхніка», 1987 /«Мініяцюра рукапісаў XI—XIII стст», «Мініяцюра XIV—XVI стст», «Гравюра XVI ст», «Беларуская графіка канца XVI — першай паловы XVII стст», «Беларуская графіка другой паловы XVII- пачатку XVIII ст», «Беларуская графіка XVIII ст», «Беларуская графіка першай паловы XIX ст с» (у ааўтарстве з Л. Дробавым), "Беларуская графіка другой паловы XIX ст " (у ааўтарстве з Л. Дробавым), «Беларуская савецкая графіка 20-х гадоў», «Беларуская савецкая графіка 30-х гадоў», «Графіка перыяду ВАВ», # «Станковая графіка пасляваеннага перыяду», «Станковая графіка 60х-сярэдзіны 70х», «Станковая графіка др.паловы 70х-сярэдзіны 80х», «Мініяцюра рукапісаў XIV—XVI ст.ст.» (працяг)
  31. «ФРАНЦЫСК СКАРЫНА і яго час» / Энцыклапедычны даведнік / МінскВыд-ва «Савецкая энцыклапедыя» імя П.Броўкі, 1988 / 252—253 / — больш за 60-т артыкулаў. Часткова ў сааўтарстве з В.Конананам,
  32. «Спадчына Скарыны» / Зборнік матэрыялаў першых скарынаўскіх чытанняў / Мінск, «Навука і тэхніка», 1989 / С. 167—204 / «Партрэт Францыска Скарыны»
  33. Сборнік «Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследванні» / Мінск, 1989 / С. 8-13 / «Звеставанне» з «Малой падарожнай кніжыцы» Ф. Скарыны
  34. «Искусство книги Франциска Скорины» / Москва, «Книга», 1990 / МОНОГРАФИЯ
  35. «Искусство белорусской Старопечатной книги XVI—XVIII вв» / Москва, 1990 / МОНОГРАФИЯ
  36. "Бюлетэнь ЮНЭСКА, 1990 / «Мастацтва кніг Ф.Скарыны» (на французскай, нямецкай, англійскай мовах)
  37. «Франциск Скорина и Вильнюс» / Сборник материалов к 500-летию Ф. Скорины / Вильнюс, 1991 / «Францішак Скарына пра кніжную ілюстрацыю»
  38. «Кніжная культура Беларусі» да 500-годдзя Ф. Скарыны (зборнік навуковых прац) / Мінск, 1991 / С. 4-25 / «Ініцыял ’’Мекенема’’ у малой падарожнай кніжцы Ф. Скарыны»
  39. «Tresors d’art religious de Minsk» / Gaillac, 1995 / «Tresors d’art religieux de Minsk muse des beaux-art de gaillac du 1er Jillet au 10 Septembre 1995»
  40. «Палітра Чарнобыля» / Мінск, 1996 / АУТАМАНАГРАФІЯ — Каталог
  41. «480 год беларускага кнігадрукавання» /Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў / Мінск, # «Беларуская навука», 1998 / С. 39-52 / «Францыск Скарына і Альбрэхт Дзюрэр»
  42. «Музей Сажытнабеларускай культуры» / НАН Беларусі ІМеФ імя К.Крапівы / Дапаможнік для наведвальнікаў / Мінск, «Беларуская навука», 1998 В. Шматаў — навуковы рэдактар / С. 3-7 / Уводзіны, артыкулы : «Беларускія Старадрукі і кніжная гравюра XVI—XVIII стст»; «Помнікі этнаграфіі і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны»
  43. «Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI—XVIII стст» / НАН Беларусі ІМеФ Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследванняў / Мінск, «Тэхналогія», 2000 / МАНАГРАФІЯ
  44. «Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.» /НАН Беларусі, ІМеФ імя К.Крапівы / Мінск, «Беларуская навука», 2002 / В.Шматаў — навуковы рэдактар / С.1-6 / Прадмова, артыкулы: # «Сакральны жывапіс Беларусі. Этапы вывучэння»; «Іканапіс XIX ст»; у сааўтарстве з У. Р. Карэліным, М. П. Мельнікавым "Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў і мастацкія асаблівасці іканапісу Заходняга Палесся.
  45. «Biblija ruska» /Vyložena doctorom Francoskom Skorinoju /Prag 1517—1519 / Kommentere Aposto Wilna 1525 / Facsimile und Kommentar / Herausgegeben von Hans Rothe und Friedrich Schols / 2002 Ferdinand Schőningh / Paderborn — Műnchen — Wien — Zűrich / На немецкай мове / С.131-169 / «Die kűnstlerische gestaltung der Bibel»
  46. «Музей Сажытнабеларускай культуры» / Мінск, «Беларусь», 2004 / С.5-6 / Уступ, атрыкул «Прадметы народнага побыту»
  47. «Запіскі Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў» / Альманах 2001/4 — Мінск, 2004 / С.207-212 / «Міхась Раманюк — асоба, вучоны, педагог, мастак».
  48. Барока ў беларускай культуры і мастацтве: зборнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі; [навуковы рэдактар В. Ф. Шматаў]. ― Мн., 2005.-Уводзіны / С. 3-6 /

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць