Аляксандр Фаміч Коршунаў
Алякса́ндр Фамі́ч Ко́ршунаў (4 сакавіка 1924, в. Палішына, Горацкі раён — 12 ліпеня 1991) — беларускі гісторык старажытнай літаратуры, тэкстолаг[1], літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1956)[1]. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксандр Фаміч Коршунаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1991 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | Акадэмія навук Беларускай ССР |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1941 годзе скончыў Ленінскую сярэднюю школу Горацкага раёна. У верасні 1943 г. мабілізаваны ў Чырвоную армію. У адным з баёў цяжка паранены. Пасля ампутацыі нагі дэмабілізаваны як інвалід. Скончыў БДУ (1950). Пазней вучыўся ў аспірантуры пры кафедры рускай літаратуры ЛДУ[2]. 3 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. У 1956 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Афанасій Філіповіч і яго грамадска-літаратурная дзейнасць. З гісторыі грамадскай думкі на Беларусі»[2].
Даследаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мемуарную літаратуру XVI—XVII стст. Апублікаваў «Баркулабаўскую хроніку» і «Лісты» Ф. Кміты-Чарнабыльскага («Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці», 1975), «Дзённікі» Ф. Еўлашоўскага і Я. Цадроўскага («Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVI ст.», 1983). Складальнік «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (1959), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968)[1].
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 г. за ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры». У 1991 г. А. Ф. Коршунаў быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].
Узнагароды
правіць- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
- Медаль Францыска Скарыны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Ліўшыц, Уладзімір. Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў // Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С. 179—183. ISBN 985-6120-44-6
- Памяць. Гіст.-дакум. хроніка. Горацкі раён. — Мн.: 1996. С.556.
- Коршунаў Аляксандр Фаміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
правіць- Коршунаў Аляксандр Фаміч . Беларусь у асобах і падзеях. Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.