Старажытнаруская мова
Старажытнару́ская мова (руск.: древнерусский язык, укр.: давньоруська мова) — мова (ці сукупнасць гаворак) усходніх славян у 10—14 стагоддзях.
Старажытнаруская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва |
рѹсьскъ ѩзыкъ (на познім этапе) |
Краіны | На землях цяперашніх Беларусі, Украіны і еўрапейскай часткі Расіі |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус | усходнеславянскія дзяржаўныя ўтварэнні (да 14—15 стст.) |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | 6 мёртвая мова[d] |
Вымерла | развілася ў сучасныя блізкароднасныя усходнеславянскія мовы[1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца і глаголіца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | дрр 188 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | orv |
IETF | orv |
Glottolog | oldr1238 |

Як мовазнаўчы тэрмін, словазлучэнне «старажытнаруская мова» ўжываецца ў двух значэннях: 1) усходнеславянскай протамовы, як сукупнасці сярэдневяковых усходнеславянскіх гаворак, і 2) наддыялектнай пісьмовай мовы, якая ўжывалася на ўсходнеславянскіх землях у сярэдневякоўі (прыблізна да XIV стагоддзя). Яе існаванне і правамернасць выкарыстання тэрміна «старажытнару́ская мова» прызнаецца не ўсімі даследчыкамі.
I. Протамова правіць
Так азначаецца, з аднаго боку, гутарковая мова ўсходнеславянскіх плямёнаў перад часам іх шырэйшага рассялення і распаду на асобныя ўсходнеславянскія народы, прыблізна ў 13—14 ст. Сінонім гэтага тэрміну — усходнеславянская протамова.
Мэтазгоднасць увядзення такой навуковай канцэпцыі ставілася пад пытанне з пач. 20 ст., напр., праф. О. Гуерам. Канцэпцыя крытыкавалася за палітычную, «вялікадзяржаўную», а не навуковую матывацыю стварэння беларускімі мовазнаўцамі перыяду беларусізацыі 1920-х гадоў, пазней — Я. Станкевічам.
II. Пісьмовая мова правіць
З другога боку, так азначаецца пісьмовая (літаратурная) мова ўсходніх славян з моманту ўзнікнення (11 ст.) да распаду (14 ст.), часам і да 17 ст. Традыцыйна, у азначэнні як пісьмовай мовы, выразныя праявы адметнасцей вялікарускай, украінскай і беларускай моў прыпісваюцца да 14 ст., і асабліва да 15 ст. Сінонім гэтага азначэння — тэрмін агульнаўсходнеславянская мова, прапанаваны М. І. Талстым[2].
Тэрміны «старажытнаруская мова» і «стараруская мова» былі фактычна аб'яднаныя ў працы расійскіх мовазнаўцаў: «Словарь русского языка 11—17 вв.» пад рэд. акадэміка АН СССР Бархударава.
Як і канцэпцыя протамовы, і на тых жа падставах, канцэпцыя крытыкавалася ў мовазнаўстве БССР 1920-х гадоў і Я. Станкевічам.
Зноскі правіць
Літаратура правіць
- Яновіч А. І. Старажытнаруская мова, агульнаўсходнеславянская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Супрун А. Е. Введение в славянскую филологию. — Мінск, 1989. — С. 33—37.
- Будзько І. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. С. 164—168.
- Хабургаев Г. А. Древнерусский язык // Языки мира. Славянские языки. М., Academia, 2005, с. 418—438.
- Дурново Н. Н. Избранные работы по истории русского языка. — М., 2000 (работы 1920-х гг.)