Юрый Радзівіл (1578—1613)
Юрый Радзівіл (14 снежня 1578 — 13 лютага 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.
Юрый Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Тальваш | ||||||
Пераемнік | Ян Юрый Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Бальтазар Стравінскі | ||||||
Нараджэнне |
14 снежня 1578 |
||||||
Смерць |
13 лютага 1613 (34 гады) Жыжмары |
||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл | ||||||
Маці | Алена Глябовіч | ||||||
Жонка | Соф'я Збароўская | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Вучыўся ў Страсбургу, Базелі, падарожнічаў па Германіі, Швейцарыі. Дзякуючы падтрымцы свайго апекуна Крыштафа Радзівіла Перуна ў 1589 стаў старастам мазырскім, у 1590 — дзяржаўцам анікштанскім. Кашталян троцкі з 1600, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1605.
Шчыры кальвініст, удзельнічаў у заключэнні палітычнага саюза паміж пратэстантамі і праваслаўнымі, скіраванага супраць контррэфармацыі і царкоўнай уніі. На чале ўласных атрадаў прыняў удзел у антыкаралеўскім рокашы Зебжыдоўскага 1606-1609.
Валодаў маёнткамі Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічава, Жырмуны ў Лідскім павеце, Жупраны, Гняздзілавічы, Вольберавічы ў Ашмянскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце і іншымі. У шлюбе з Соф'яй Збароўскай не меў дарослых дзяцей, яго маёнткі перайшлі ў спадчыну да стрыечных братоў Януша і Крыштафа.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Радзівіл Юрый // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 500. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.