Мікалай Радзівіл (1546—1589)
1546—1589
Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 18 снежня 1589) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Старэйшы сын Мікалая Радзівіла Рудога і яго жонкі Кацярыны Таміцкай, брат Крыштафа Радзівіла Пяруна.
Мікалай Радзівіл | ||
Мікалай Радзівіл | ||
![]() Герб «Трубы» | ||
| ||
---|---|---|
1579 — 18 снежня 1589 | ||
Папярэднік | Павел Сапега | |
Пераемнік | Фёдар Тышкевіч | |
| ||
1574 — 1580 | ||
Папярэднік | Рыгор Багданавіч Валовіч | |
Пераемнік | Мікалай Нарушэвіч | |
| ||
1576 — 18 снежня 1589 | ||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл Руды | |
Пераемнік | Юрый Радзівіл | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | кальвінізм | |
Нараджэнне | каля 1546 | |
Смерць | 18 снежня 1589 | |
Род | Радзівілы | |
Бацька | Мікалай Радзівіл Руды | |
Маці | Кацярына Таміцкая | |
Жонка | Аляксандра Вішнявецкая, Алена Глябовіч | |
Дзеці | ад другога шлюбу: Юрый | |
Атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582, узяцці Полацка ў 1579. Лоўчы ВКЛ у 1574—1580, ваявода новагародскі з 1579. Вызнаваў кальвінізм.
Валодаў маёнткамі ў Літве (Віжуны, Дубінкі і іншыя), маёнткамі Беліца, Дакудава, Ліпічна, Жырмуны ў Лідскім павеце, Мядзел у Ашмянскім павеце, Востраў у Новагародскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце; трымаў Мазырскае стараства (з 1576), Мерацкую дзяржаву.
У першым шлюбе жанаты з Аляксандрай Вішнявецкай. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў трох дачок і сына Юрыя.
КрыніцыПравіць
- Радзівіл Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.