Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая

Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая (паміж 1535 і 1538  — 1575/1576), у першым шлюбе Шымкавіч, у другім шлюбе Радзівіл — арыстакратка з магнацкага княжацкага роду Вішнявецкіх.

Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая
Партрэт Аляксандры Радзівіл
Партрэт Аляксандры Радзівіл
Нараджэнне 1541 ці не раней за 1535 і не пазней за 1538
Смерць не раней за 8 студзеня 1575 і не пазней за 1576
Род Вішнявецкія
Бацька Іван Міхайлавіч Вішнявецкі[1]
Маці Магдалена Бранкавіч[d][1]
Муж Ян Шымкавіч[2][3][…] і Мікалай Радзівіл[3]

Біяграфія

правіць

Дачка князя Івана Вішнявецкага і яго другой жонкі Магдалены Бранковіч. Пасля смерці бацькі ў 1543 годзе выхоўвалася пры двары айчыма Аляксандра Чартарыйскага[uk]. У 1555 годзе выйшла замуж за гаспадарскага маршалка і пісара Яна Шымкавіча, які памёр у 1569 годзе.

 
Партрэт Аляксандры Радзівіл на гравюры, дзе яна памылкова названа дачкой Канстанціна Вішнявецкага  (руск.)

Пасля смерці першага мужа, узяла другі шлюб з Мікалаем Радзівілам, сынам вялікага канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Памерла беспатомнай у 1575 годзе або ў пачатку 1576 года.

У мастацтве

правіць

Захаваўся не прыжыццёвы партрэт работы невядомага мастака[4].

Крыніцы

правіць
  1. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 43, 45. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  2. Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 243. — ISSN 1232-7468
  3. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 45. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. С. 262. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

правіць
  • Czamańska, Ilona (2007). Wiśniowieccy: Monografia rodu. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie. p. 45. ISBN 978-83-7177-229-0.
  • Радзівіл Мікалай // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
  • Mikalojus Radvila. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.