Іван Міхайлавіч Вішнявецкі
Іван Вішнявецкі (1490, Вішнявец — 1543) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх[2].
Іван Міхайлавіч Вішнявецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Карыбут» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі | ||||||
Пераемнік | Фёдар Міхайлавіч Вішнявецкі | ||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1490 |
||||||
Смерць |
1542 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вішнявецкія | ||||||
Бацька | Міхаіл Збаражскі[d] | ||||||
Маці | N Палубінская[d] | ||||||
Жонка | Настасся з Алізаровічаў[d] і Магдалена Бранкавіч[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцін Іванавіч Вішнявецкі[d], Змітро Іванавіч Вішнявецкі, Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d], Жыгімонт Вішнявецкі[d], Аляксандра з Вішнявецкіх і Кацярына з Вішнявецкіх[1] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе |
Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Трымаў Эйшышскае, Варнянскае (абодва з 1533), Прапойскае, Чачэрскае (з 1536), Канеўскае і Чаркаскае (з 1541) староствы.
Біяграфія правіць
Сын Міхаіла Збаражскага і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.
Разам з бацькам і братам у 1512 разбіў крымска-татарскую арду пад Лапушнай.
Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча, другі — з Магдаленай Бранковіч. Меў сыноў Змітра, Жыгімонта, Андрэя і Канстанціна, а таксама дачку Кацярыну.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура правіць
- Грыцкевіч А. Вішнявецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 459. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.