Аляксандра Радзівіл

Аляксандра Радзівіл (каля 15601582) — арыстакратка з магнацкага княжацкага роду Вішнявецкіх.

Аляксандра Радзівіл
Alaksandra Radzivił (Višniavieckaja). Аляксандра Радзівіл (Вішнявецкая) (XVII).jpg
Нараджэнне 1560
Смерць 1582
Бацька Канстанцін Іванавіч Вішнявецкі[d]
Маці Ганна Альжбета Свіршч[d]
Муж Мікалай Радзівіл

БіяграфіяПравіць

Дачка князя Канстанціна Вішнявецкага(руск.) бел. і Ганны Альжбеты Свіршч, старэйшая з іх дзяцей.

Атрымала дамашнюю адукацыю, невядома наколькі грунтоўную.

 
Партрэт Аляксандры Радзівіл на гравюры

У год смерці бацькі (перад тым ці пасля) — 1574 — выйшла замуж за Мікалая Радзівіла, сына вялікага канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Нягледзячы на ўгаворы мужа перайсці да кальвінізму, засталася праваслаўнай. Падтрымлівала праваслаўныя цэрквы Навагрудка. Памерла ў 1582 годзе падчас родаў, дзіця таксама не выжыла (па адных звестках, гэта быў сын, па іншых — дачка, апошняя версія больш верагодная).

У мастацтвеПравіць

Захаваўся пасмяротны партрэт невядомага мастака[1].

Зноскі

  1. Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. С. 262. ISBN 978-985-01-1241-5

ЛітаратураПравіць

  • Радзівіл Мікалай // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
  • Mikalojus Radvila. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.

СпасылкіПравіць