Бастынь
аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Басты́нь[2] (трансліт.: Bastyń, руск.: Бостынь) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Бастынскага сельсавета.
Аграгарадок
Бастынь
| ||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 250 км ад Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Люшча[3].
Гісторыя
правіцьЗ 12 кастрычніка 1940 года ў Бастынскім сельсавеце Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, яго цэнтр. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, вёска ўвайшла ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[4]. 8 верасня 1959 года вёска пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[5].
Насельніцтва
правіць- 1995 год — 710 двароў, 1971 жыхар[3].
- 1996 год — 678 двароў, 1904 жыхары.
- 1999 год — 1699 жыхароў.
- 2010 год — 1342 жыхары.
Славутасці
правіць- На могілках знаходзіцца склеп-пахаванне Феліцыі Дваракоўскай са Скакоўскіх 1833 года[6] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000455
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000454
- Побач з месцам, дзе змяшчалася страчаная Царква Святой Параскевы Пятніцы, у 1990-х пабудавана новая аднайменная пратэстанцкая царква[7].
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1998).
Страчаная спадчына
правіць- Царква Святой Параскевы Пятніцы, пабудаваная ў 1750 годзе і страчаная ў 1980-х[8].
- Сядзіба Друцкіх-Любецкіх XVIII стагоддзя, страчаная ў 1939 годзе[9].
Вядомыя асобы
правіць- Генадзь Андрэевіч Касцюкоў (нар. 1947) — мэр горада Краматорска Данецкай вобласці Украіны з 2006 года.
- Анатоль Расціслававіч Бензярук (нар. 1969) — беларускі журналіст.
Крыніцы
правіць- ↑ Паштовы індэкс
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б БелЭн 1996.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Бастынь на сайце Radzima.org
- ↑ Бастынь на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Бастынь на сайце Radzima.org
- ↑ Бастынь на сайце Radzima.org
Літаратура
правіць- Басты́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бастынь
- Лунінецкі райвыканкам Архівавана 6 студзеня 2013.
- Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 сакавіка 2012.
- Бастынь на GeoNames
- Бастынь на сайце Radzima.org
- Бастынь на сайце Глобус Беларусі (руск.)