Валуцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці БССР
Валу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Валута.
Валуцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Лунінецкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Валута |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 8 верасня 1959 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Дзятлавіцкага сельсавета пералічана вёска Бастынь, цэнтр сельсавета перанесены ў Бастынь, сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.