Бастынскі сельсавет
Басты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бастынь.
Бастынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бастынь |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 9 верасня 1959 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 2 268 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзятлавіцкага сельсавета[1].
8 верасня 1959 года вёска Бастынь пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, цэнтр якога перанесены ў вёску Бастынь, а сам сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Падбалоцце, хутары Занавінскае і Тожава[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2988 чалавек[5], з іх 97,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2268 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Лунинецкого районного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 325 Об упразднении сельских населенных пунктов Лунинецкого района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.