Адкрыць галоўнае меню

Харэцкая (Харэцкаўская) воласць — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ВКЛ у XIV — пач. XV ст. Цэнтр воласці — двор Камень-Харэцкі (цяпер в. Камена Лагойскага раёна).

Неаднакроць згадваецца крыніцамі з канца XIV ст. Верагодна, была адной з трох валасцей на якія дзялілася Лагойскае княства. Ахоплівала паўночна-ўсходні ўскраек сучаснага Лагойскага раёна, абапал верхняга і сярэдняга цячэння ракі Цны, і цягнулася далей у сучасныя Докшыцкі і Барысаўскі раёны, у вадазборы верхняй Бярэзіны. Амаль цалкам нададзена Вітаўтам літоўскаму магнату Манівіду, часткова Віленскаму капітулу. Пазней яшчэ мацней раздрабнілася на прыватныя маёнткі.[1]

Зноскі

  1. Памяць:… Лагойскага… С. 50.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мінск, 2003.
  • Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край: Гістарычна-культуралагічны зборнік. Вып. 1. Мінск: Навука і тэхніка, 1996. С. 4-27.
  • Носевич В. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. — Минск: «Технология», 2004. 350 с.