Станіслаў Станіслававіч Кезгайла
Станіслаў Станіслававіч Кезгайла (каля 1500—1532) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Станіслаў Станіслававіч Кезгайла | ||
Герб роду Кезгайлаў «Задора» | ||
| ||
---|---|---|
1527 — 1532 | ||
Папярэднік | Станіслаў Янавіч Кезгайла | |
Пераемнік | Пётр Кішка | |
Нараджэнне | каля 1500 | |
Смерць | 1532 | |
Род | Кезгайлы | |
Бацька | Станіслаў Кезгайла | |
Маці | Ядвіга Судзімонтаўна[d] | |
Жонка | Ганна Кішка |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхетнага літоўскага баярскага роду Кезгайлаў. Бацька — Станіслаў Кезгайла — гетман вялікі літоўскі, староста жамойцкі, кашталян троцкі і віленскі. Яго жонка — Ганна Кішка.
Староста жамойцкі (1527—1532), кашталян троцкі (1528—1532). Паводле перапісу войска літоўскага 1528 года, ён выстаўляў на вайну 371 коннага воіна са сваіх земляў і 246 конных з земляў сваёй жонкі Ганны, удавы Яна Радзівіла.