Упнінкай
У́пнінкай[1] (літ.: Upninkai, традыцыйная беларуская назва — Упнікі) — вёска ва Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цэнтр Упнінкайскай сянюніі. Размешчана на левым беразе ракі Швянтоі. Насельніцтва на 2011 год — 786 чалавек.
Вёска
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Упнікі датуецца 1442 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1477 годзе ва Упніках быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Упнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні[2].
У XIX стагоддзі ва Упніках існавала сядзіба.
Найноўшы час
правіцьПасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Упнікі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
правіць- XX стагоддзе: 1902 год — 154 чал.
- XXI стагоддзе: 2011 год — 786 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1845)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Upniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 814.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Упнінкай