Мікалай Радзівіл Стары
Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
Манарх | Казімір IV Ягелончык Аляксандр Ягелончык |
||||||
Папярэднік | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
|
|||||||
Манарх | Казімір IV Ягелончык | ||||||
Пераемнік | Івашка Ільініч | ||||||
|
|||||||
Манарх | Казімір IV Ягелончык | ||||||
Нараджэнне | 1450 | ||||||
Смерць | 16 ліпеня 1509[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
Жонка | Соф’я з Манівідаў[d][2], Соф’я з Заслаўскіх[d][2] і Фядора Іванаўна Рагацінская[d][2] | ||||||
Дзеці | Юрый Радзівіл Геркулес[2], Ганна з Радзівілаў[2], Войцех Радзівіл[2], Ян Радзівіл[2] і Мікалай Радзівіл[2] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Біяграфія правіць
Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[3] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф’яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф’яй, дачкой князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, і з Соф’яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.
Галерэя правіць
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла «Старога»
-
Мікалай Радзівіл «Стары». Невядомы мастак, XVII ст.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 160.
- ↑ а б в г д е ё ж Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.
Літаратура правіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Радзівіл Стары