Івашка Ільініч

(пам. каля 1490) намеснік віцебскі і смаленскі

Івашка Ільініч, або Іван Іллініч (каля 1440 — каля 1490) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, першы вядомы прадстаўнік роду Ільлінічаў герба «Корчак». Староста ваўкавыскі, канюшы віцебскі (1473), намеснік драгічынскі (каля 1475), віцебскі (1481), смаленскі (1486—1490).

Івашка Ільініч
Корчак
Корчак
намеснік смаленскі[d]
1486 — 1490
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Юрый Глябовіч
Нараджэнне 1440
Смерць каля 1490[1] ці не раней за 12 мая 1493
Род Ільінічы
Бацька Ілья[d][2]
Жонка Н Кезгайлаўна[d][3][4] і Ганна Даўгірдаўна[d][5][6][…]
Дзеці Юрый Іванавіч Ільініч[7][8], Мікалай Іванавіч Ільініч[7][8] і Барбара з Ільінічаў[d][9][10]
Веравызнанне праваслаўе[7] і каталіцтва[7][8]
Бітвы

Біяграфія

правіць

Лічыцца, што прозвішча Івашкі і яго антрапанімічнага паходжання, т.б. адсылае да іх продка, невядомага Іллі. Паходжанне роду дыскусійнае. Упершыню Івашка Іллініч згадваецца ў бітве пад Хойніцамі (18.9.1454), якая скончылася перамогай Ордэна. За выратаванне ад палону караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка Івашку было нададзена Ваўкавыскае староства, а таксама рыцарства з гербам «Корчак».

Верагодна, Івашка ужо ў маладосці перайшоў у каталіцтва. У 1473 годзе прызначаны канюшым віцебскім, каля 1475 года заняў урад намесніка драгічынскага, у 1482 — віцебскага, у 1486—1490 гадах быў намеснікам смаленскім. У 1470 годзе сястра Івана — Барбара, удава па пане Алехне Давойне, перадала брату маёнтак нябожчыка мужа Тарасава пад Мінскам. У 1477 годзе Івашка прадаў Тарасава пісару Ваську Любічу. У 1487 годзе абмяняў бацькаў маёнтак на дзяржаўны Чарнаўчыцы у Берасцейскім павеце.

Першым шлюбам быў жанаты з дачкой пана Кезгайлы Валімонтавіча. Другім шлюбам з Ганнай, удавой пана Юшкі Гойцавіча, дачкой віленскага ваяводы Яна Даўгірда. Запісам ад 1481 года Ганна перадала Іллінічу трэцюю частку сваіх маёнткаў, бацькоўскіх і падораных першым мужам — Лынтупы і Рэпухаў.

Пад канец жыцця Іван Іллініч набыў мястэчка Мір у Навагрудскім павеце (па іншай інфармацыі Мір перайшоў да сына Івашкі — Юрыя). Напэўна, Ганна Даўгірдаўна перажыла Івана. У гэтым шлюбе Івашка Іллініч меў двух сыноў, ад якіх пайшлі дзве галіны роду Іллінічаў — старэйшы Мікалай Іванавіч (каля 1470 — пасля 1500) і малодшы Юрый Іванавіч (? — 1526), а таксама дачку Ганна, якая была замужам за Дабрагостам Нарбутавічам.

Крыніцы

правіць
  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 50. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  2. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 43. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  3. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 37, 43. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  4. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 249, 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  5. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 43, 52. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  6. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 227, 245, 249–250. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  7. а б в г Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 53. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  8. а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 250. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  9. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 53, 62. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  10. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 250, 276. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  11. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 44–45. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5

Літаратура

правіць
  • Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. — М., 1994. — Вып. 2. — С. 152—153.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski. — Lipsk, 1893. — T. IV. — S. 401.