Мікалай Іванавіч Ільініч

(пам. каля 1500) намеснік менскі і смаленскі
(Пасля перасылкі з Мікалай Іванавіч Іллініч)

Мікалай Іванавіч Ільініч (? — каля 1500) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (зг. 1495). Намеснік менскі (1494—1498), смаленскі (зг. 1499).

Мікалай Іванавіч Ільініч
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
намеснік смаленскі[d]
1499 — 1500
Папярэднік Юрый Глябовіч
Пераемнік Станіслаў Пятровіч Кішка
Нараджэнне 1470
Смерць каля 1500[1]
Род Ільінічы
Бацька Івашка Ільініч
Маці Ганна Даўгірдаўна[d]
Жонка Ганна Нацаўна[d]
Дзеці Альжбета з Ільінічаў[d]

З роду Ільінічаў герба «Корчак», сын намесніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) і Ганны Даўгірдаўны.

Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчынніцай Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок:

  1. Ганну, жонку Мікалая Зяновіча;
  2. Альжбету  (ВД), жонку Яна Шэметавіча  (ВД);
  3. N., жонку Збожнага Вернаровіча.

Пасля смерці Мікалая Іванавіча Ільініча яго жонка ў 1502 годзе ўзяла другі шлюб з Войткам Янавічам (Клочкам).

Зноскі

Літаратура

правіць