Мікалай Іванавіч Ільініч
(пам. каля 1500) намеснік менскі і смаленскі
Мікалай Іванавіч Ільініч (? — каля 1500) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (зг. 1495). Намеснік менскі (1494—1498), смаленскі (зг. 1499).
Мікалай Іванавіч Ільініч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Корчак» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Пятровіч Кішка | ||||||
Нараджэнне | 1470 | ||||||
Смерць | не раней за 7 чэрвеня 1499 | ||||||
Род | Ільінічы | ||||||
Бацька | Івашка Ільініч[1][2] | ||||||
Жонка | Ганна Нацаўна[d][3][4][…] | ||||||
Дзеці | Альжбета з Ільінічаў[d][5], Мікалай Ільініч[d][5], Ганна з Ільінічаў[d][5] і Кацярына з Ільінічаў[d][5] |
З роду Ільінічаў герба «Корчак», сын намесніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) і Ганны Даўгірдаўны.
Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчынніцай Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок:
- Ганну, жонку Мікалая Зяновіча;
- Альжбету , жонку Яна Шэметавіча ;
- N., жонку Збожнага Вернаровіча.
Пасля смерці Мікалая Іванавіча Ільініча яго жонка ў 1502 годзе ўзяла другі шлюб з Войткам Янавічам (Клочкам).
Зноскі
- ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 53. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 250. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 345.
- ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 55–56, 60–61. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- ↑ а б в г Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 62. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
Літаратура
правіць- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.